+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывісту “Гавары праўду” гітару так і не вярнулі

Супрацоўнікі КДБ да гэтага часу не вярнулі гітару актывісту “Гавары праўду” з горада Асіповічы Ігару Сімбірову.

Яна да гэтага часу знаходзіцца ў супрацоўнікаў упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці разам з асабістымі дзённікамі і нэтбукам музыканта. Між тым канфіскаваныя ўсе гэтыя рэчы былі адразу пасля сумна вядомых падзей на Плошчы ў Мінску 19 снежня 2010 года.

19 снежня Ігар Сімбіроў знаходзіўся ў калоне прыхільнікаў Уладзіміра Някляева, на якую напалі “невядомыя асобы” ў чорным. Яго затрымалі ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года. Згодна рашэння суда, Ігар Сімбіроў адседзеў 15 сутак у жодзінскай турме за ўдзел у падзеях на Плошчы. Падчас знаходжання Ігара Сімбірова пад адміністрацыйным арыштам у кватэры, якую ён наймаў у Мінску, супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус. Яны забралі з кватэры асабістыя рэчы Ігара — нэтбук, гітару і прыватныя дзённікі, — якія не вярнулі яму да гэтага часу.

— Я асабіста звяртаўся ў самыя розныя ўпраўленні і аддзелы КДБ і міліцыі, пісаў скаргі, а выніку да гэтай пары ніякага, — распавядае Ігар Сімбіроў. — Апошнюю скаргу заказным пісьмом у упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці даслаў у пачатку лютага, мне прыйшло апавяшчэнне, што яны атрымалі яе 10 лютага. Тэлефанаваў ім неаднаразова на гэтым тыдні, дзяжурны па ўпраўленні кідае слухалку ці кажа: скардзіцеся, куды хочаце. І потым я ж і ў Цэнтральны КДБ раней звяртаўся, яны мне па тэлефоне кажуць, што адказ выслалі, а насамрэч нічога не прыходзіла ніколі. Поўны здзек і давядзенне мяне да адчаю. Яны правакуюць мяне на нейкія адчайныя крокі, каб прыцягнуць да адказнасці і замяць справу з гітарай.

Ігар Сімбіроў кажа, што ён тэлефанаваў у КДБ і па тэлефоне даверу. Там яму параілі пачакаць яшчэ троху і скардзіцца на Мінскае ўпраўленне КДБ у цэнтральны апарат КДБ. А туды ён і так неднаразова звяртаўся і ніколі канкрэтнага адказу не атрымліваў.

— Абсалютна не разумею, навошта КДБ гітара, дзённікі з чарнавікамі маіх песен ды таксама і нэтбук, бо, акрамя запісаў маіх выступаў на канцэртах, там больш нічога няма. Для мяне гэта тым больш дзіўна, бо ўсе суды па крымінальнай справе аб масавых беспарадках даўно скончыліся. А я ж музыкант і ўсе гэтыя рэчы мне неабходны проста ўвесь час, — кажа Ігар Сімбіроў.

Ірына Беганкіна 

16 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі