+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывісты «Гавары праўду» наведалі Саннікава і Дашкевіча

Мясцовыя актывісты наведалі месцы зьняволеньня Саньнікава і Дашкевіча.

Начальнік віцебскай калёніі  №3 адмовіўся ўзяць кнігі Ўладзімера Някляева для турэмнай бібліятэкі. Але заверыў, што “Андрэй Саньнікаў жывы і здаровы”. У глыбоцкай калёніі падрабязнасьцяў пра Зьмітра Дашкевіча даведацца не ўдалося.

На прыём да начальніка віцебскай калёніі №3 Віталя Агністыкава ўдалося трапіць Уладзіславу Варанецкаму, які быў даверанай асобай Андрэя Саньнікава на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, і актывісту кампаніі “Гавары праўду” Сяргею Парсюкевічу.

Уладзіслаў Варанецкі і Сяргей Парсюкевіч

Актывістаў цікавіла  ўсё, што тычыцца ўмоваў утрыманьня Андрэя Саньнікава, кажа спадар Парсюкевіч:

“Было шмат інфармацыі, што да вязьню практычна забаронена зносіцца з адвакатам. І начальнік калёніі заявіў, што Андрэй Саньнікаў уласнаручна напісаў заяву, што ягонаму жыцьцю пагражае небясьпека.  Таму начальнік зараз праводзіць праверку, а пакуль  зьмясьціў вязьня ў нейкае, як ён гаворыць, “бясьмечнае месца” і цалкам абмежаваў зь ім усе зносіны”.

Паводле Віталя Агністыкава, спадар Саньнікаў кантактуе толькі з супрацоўнікамі калёніі, і сам начальнік адведвае яго два разы на тыдзень. Ён калёніі запэўнівае, што скаргаў ад Андрэя Саньнікава няма, і што пачуваецца ён добра:

“Я разумею ваша хваляваньне. Вы ж ня думайце, што тут  нейкія сатрапы працуюць! Мая галоўная, адзіна важная задача – гэта захаваць яму жыцьцё і здароўе. Якім яго даставілі, такім назад і аддамо! Я толькі выконваю прысуд, больш нічога!”

Віталь Агністыкаў адмівіўся прыняць кнігі вершаў Уладзімера Някляева і нарысаў Валера Карбалевіча, якія спадар Парсюкевіч прапанаваў для турэмнай бібліятэкі:

“Начальнік калёніі адмовіўся ўзяць кнігі, сказаў, што бібліятэка ў іх і так проста супэр, ніў чым ня мае патрэбы. І ў асабістае карыстаньне прыняць адмовіўся – сказаў, што такая літаратура яго не цікавіць”

Спадар Парсюкевіч адзначыў, што візыт актывістаў не застаўся незаўважаным: на пад’ездах да калёніі дзяжурылі машыны ДАІ, а непасрэдна каля будынка візітораў здымалі на відэакамэру невядомыя асобы ў цывільным. Ня выключана, таму, што на пад’езьдзе да калёніі нехта замацаваў на ўзбочыне дарогі расьцяжку “Свабоду палітвязьням!”

У Глыбоцкую калёнію, дзе адбывае пакараньне  моладзевы актывіст Зьміцер Дашкевіч, завіталі сёньня тамтэйшыя актывісты – прадстаўнікі руху “За свабоду”, мясцовай філіі БАЖ і “Беларускага Гэльсінкскага камітэту”.

Яраслаў Берніковіч, прадстаўнік руху “За Свабоду”, адзначыў, што канструктыўнай размовы ў калёніі №13 не атрымалася:

“Хацелі сустрэцца з начальнікам калёніі, але так і не сустрэліся, хаця доўга чакалі. Сустрэліся з намесьнікам, але ні на якія размовы ён не пайшоў. Мы хацелі высьветліць, ці можна перадаць Зьмітру перадачы або перавесьці грошы яму на рахунак. Але намесьнік сказаў, каб мы ўсё высьветлялі ў самога Дашкевіча праз лісты або праз адваката”.

Расьцяжка ўздоўж дарогі

Аршанскія актывісты сёньня ўраньні распаўсюдзілі па горадзе накалькі дзесяткаў плякатаў “Свабоду палітвязьням!” Аднак начыйсьці загад цягам дня іх зьнішчылі супрацоўнікі службаў ЖКГ.

Крыніца: Радыё Свабода

 

19 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі