+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывісты “Гавары праўду” павіншавалі Ігара Аліневіча і Алеся Бяляцкага

Ужо хутка свае чарговыя дні нараджэння за кратамі будуць адзначаць беларускія палітвязні Ігар Аліневіч і Алесь Бяляцкі. 24 верасня свой 30-гадовы юбілей у наваполацкай калоніі № 10 сустрэне Ігар Аліневіч, 25 верасня свой пяцьдзесят першы дзень нараджэння адзначыць за сценамі бабруйскай выпраўленчай калоніі № 2 Алесь Бяляцкі.

Свае віншаванні з днём нараджэння Ігару Аліневічу і Алесю Бяляцкаму 19 верасня накіравалі бялыніцкія актывісты “Гавары праўду”. Актывісты выказалі палітвязням сваю падтрымку, пажадалі ім здароўя, мужнасці і цярпення ў складаных умовах зняволення, а таксама выказалі свае спадзяванні на хуткае вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў.

Ірына Беганкіна

 

19 сентября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі