Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-257239 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» зладзіла Купальскі летнік у Бялыніцкім раёне

Бялыніцкія актывісты «Гавары праўду» зладзілі правядзенне традыцыйнага купальскага летніка ў маляўнічым месцы каля ракі Друць.

Ініцыятарамі і арганізатарамі святкавання Купалля ў Бялыніцкім раёне вось ужо на працягу шэрагу гадоў выступаюць мясцовыя актывісты «Гавары праўду» і рупліўцы на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння Алег і Мікалай Мяцеліцы.

Апошнія два гады арганізацыі святкавання Купалля ў Бялыніцкім раёне моцна перашкаджалі мясцовыя ўлады і праваахоўныя органы. У 2011 годзе, каб перашкодзіць арганізаваць святкаванне ва ўрочышчы Гута, улады нават задзейнічалі магілёўскі АМАП. Дзясяткі актывістаў атрымалі штрафы за нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні.

Каб папярэдзіць працідзяенне з боку ўладаў, сёлета арганізатары крыху перасунулі тэрмін правядзення свята. Купальскі летнік пачаў дзейнічаць з 27 чэрвеня, ну а асноўныя святочныя мерапрыемствы — у суботу і нядзелю 29-30 чэрвеня.

«Ужо зараз нас у лагеры больш за дзесяць чалавек, дарослыя і дзеці», — кажа каардынатар «Гавары праўду» ў Бялыніцкім раёне Мікалай Мяцеліца.

Іван БАРЫСАЎ

zapraudu.info

 

 

30 июня 2013


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале «Страна для жизни»

Подписаться на рассылку