+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Актывісты «Гавары праўду» зрабілі апытанне на тэму: якім павінен быць дэпутат парламента Беларусi

Галоўныя патрабаванні да будучых дэпутатаў: даступнасць, дэклараванне маёмасці і справаздачнасць перад выбарцамі.

Такія вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага кампаніяй “Гавары праўду” напярэдадні парламенцкіх выбараў. Менавіта на закрытасць, карумпаванасць і адсутнасць уласнай ініцыятывы дэпутатаў наракае большасць з пятнаццаці тысяч апытаных выбарцаў.

Распавядае актывіст кампаніі “Гавары праўду” Ігар Драко:

— Перад гэтай кампаніяй было апытана пятнаццаць з паловай тысяч грамадзян на тэму, якім яны хочуць бачыць дэпутата. Хто, па іх думку, такі дэпутат. І вось, калі мы гэтую апытанку праводзілі, то акрэсліліся такія пункты: каб дэпутат быў у межах дасягальнасці, гэта азначае, каб дэпутату можна было патэлефанаваць, напісаць, каб ён адрэагаваў; другое, што кажуць людзі, нам неабходна, каб нарэшце мы бачылі, як гэтыя дэпутаты працуюць, што яны там абмяркоўваюць, якія законы прымаюць.

Паводле слоў Ігара Драко, дэпутаты цяперашняга складу парламента Беларусi за ўвесь час працы ініцыявалі прыняццё толькі аднаго закона. Усе астатнія заканадаўчыя акты прымаліся па ініцыятыве ўраду ды адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Вынікі апытання актывісты “Гавары праўду” збіраюцца ўлічыць падчас уласнай перадвыбарчай кампаніі.

Радыё Рацыя, Мінск.

Фота arche.by

21 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета