+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” падалі заявы на правядзенне пікетаў

У сувязі з тым, што адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска не звярнула увагі на тры тысячы подпісаў супраць ушчыльнення і не адрэагавала на аргументы, якія прывялі мясцовыя жыхары супраць рэалізацыі праэкта на вуліцы Цнянскай, кампанія “Гавары праўду” вырашыла прыцягнуць увагу да некампетэнтных і несправядлівых дзеянняў улады.

— Мы падалі заявы ў Мінгарвыканкам для правядзення пікетаў каля адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, а таксама на скрыжаванні вул. Цнянскай і завулка Я. Коласа, каб інфармаваць грамадзян пра нахабныя паводзіны мясцовай улады, якая не жадае чуць тысячы жыхароў Мінска, іх меркаванне наконт развіцця Мінска, затое добра чуе загады Ладуцькі і Хаюціна (ген.дырэктара кампаніі-забудоўшчыка), — пракаментаваў Юрый Салодкі, актывіст кампаніі “Гавары праўду”.

zapraudu.info

 

5 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі