+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывісты спыталі ўладу: Куды пайшлі грошы, сабраныя на рэстаўрацыю Каложы?

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” з Гародні ў рамках працы за адкрыты і публічны бюджэт звярнуліся ў Гарадзенскі аблвыканкам, каб даведацца, куды пайшлі грошы на рэстаўрацыю аднаго са старажытных помнікаў Беларусі – гарадзенскай Каложы.

Яшчэ два гады таму ў Гародні планавалі пачаць рэстаўрацыю Барысаглебскай (Каложскай) царквы. Былі зробленыя праекты, іх абмеркаванне вялося ў дзяржаўнай прэсе. Таксама для рэстаўрацыі адкрылі адмысловы рахунак. Кажа каардынатар кампаніі “Гавары Праўду” па Гродненскай вобласці Зміцер Бандарчук:

— Грошы збіралі з прадпрыемстваў, проста з грамадзян. Быў адкрыты нейкі рахунак. На люты 2011 года было назбірана больш за 100 мільёнаў па тым курсе. Пра гэта мы даведаліся з артыкула ў газеце «Вечерний Гродно». Прайшлі два гады і, дзякуй Богу, Каложу так і не «адрэстаўравалі». Але куды ў выніку пайшлі сабраныя грошы, мы ўвогуле не ведаем.

Адказ ад аддзела культуры Гарадзенскага аблвыканкама гарадзенцы будуць чакаць згодна беларускага заканадаўства на працягу 15 дзён, а далей збіраюцца пісаць ў інстанцыі вышэй.

зварот Каложа

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

6 апреля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі