+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывісты з гарадскіх пасёлкаў Магілёўшчыны паслалі віншаваньні Дашкевічу

Палітвязьня павіншавалі з народзінамі ўдзельнікі кампаніі «Гавары праўду» з Хоцімска і Бялынічаў.

Бялынічы

Актывісты «Гавары праўду» даслалі віншавальныя паштоўкі на імя беларускага палітвязьня Зьміцера Дашкевіча, які адбывае пакаранне ў турме № 1 горада Гродна.

20 ліпеня свой чарговы дзень нараджэньня Зьміцер Дашкевіч будзе сустракаць за сьценамі гэтай турмы.

24 сакавіка 2011 года Зьміцер быў асуджаны на 2 гады зняволяньня ў калоніі агульнага рэжыму, затрыманы ж Зьміцер быў яшчэ 18 снежня 2010 года ў Мінску. Супрацоўнікі міліцыі, пасьля правакацыі, тады зладзілі прэвэнтыўнае затрыманьне Зьміцера Дашкевіча і яго сябра Эдуарда Лобава напярэдадні галасаваньня на «прэзідэнцкіх выбарах», якое адбывалася наступным днём.

28 жніўня 2012 года, непасрэдна ў Глыбоцкай калоніі, Зьміцера Дашкевіча зноў асудзілі – суд дадаў да яго тэрміну яшчэ адзін год за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калоніі».

У паштоўках бялыніцкія актывісты «Гавары праўду» віншавалі Зьміцера Дашкевіча з днём нараджэньня, жадалі яму мужнасьці і цярпеньня, а таксама выказвалі надзею на хуткую сустрэчу з ім на волі.

Багдан ІВАНОЎ

 

Хоцімск

Як ужо прынята на працягу апошніх гадоў, валанцёрамі кампаніі «Гавары праўду»  дасылаюцца лісты падтрымкі палітвязьням. Часам добрыя словы і добрыя пажаданьні для чалавека, які знаходзіцца «ў месцах не вельмі аддаленых», даражэй, чым сала і каўбаса. Наш грамадзянскі і чалавечы абавязак – падтрымліваць нашых таварышаў у цяжкі для іх час. Вось і сёньня мы напісалі і адправілі лісты падтрымкі Зьміцеру Дашкевічу і Мікалаю Дзядку. Няхай нашы словы з добрымі пажаданьнямі будуць для іх «бальзамам для душы». Мы ўсё ж спадзяемся, што ўлада выявіць разумнасьць і адпусьціць на волю ўсіх палітвязьняў.

Валерый КАРАНКЕВІЧ

zapraudu.info

 

17 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам