+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Алег Мяцеліца: «Народзец» у Быхаве мы не сустрэлі. Там – народ!

Ня ведаю ці паспелі жыхары Быхава прызвычаіцца да прыгожых восеньскіх дзён, але, думаю, 18 кастрычніка ім запомніцца.

Менавіта тады іх наведалі прадстаўнікі ініцыятараў «Народнага рэферэндума». Дэлегацыя была прадстаўлена Аляксеем Кавальцом ад руха «За свабоду», Рыгорам Кастусёвым ад Партыі БНФ і Алегам Мяцеліцам ад кампаніі «Гавары праўду». Дапамагаў наладзіць сустрэчы з тубыльцамі мясцовы грамадскі актывіст Сяргей Антонаў.

Як высветлілася, прадстаўнікі з дэмакратычных структур даўно не наведвалі гэта багатае гісторыяй беларускае мястэчка. Таму цікавасць да гасцей і тэмы «Народнага рэферэндума» была вялікая.

За дзень дэлегацыя паспела сустрэцца з рознымі прадстаўнікамі тутэйшага насельніцтва.

Дыскутавалі з грамадзянамі, якія працуюць у афіцыйных установах, размаўлялі з мінакамі на вуліцах, абмеркавалі праблемы будаўнікоў, што займюцца рэканструкцыяй Быхаўскага замка. Асобным радком варта вылучыць традыцыйнае пад час такіх паездак наведванне рынка і сустрэчы з прадпрымальнікамі.

Тэма «Народнага рэферэндума» выклікала непадробную цікавасць. Як высветлілася з размоў, яго праблематыка вельмі блізкая і зразумелая людзям. Можна нават не пабаяцца сказаць – наспелая для грамады. Нягледзячы на тое, што суразмоўцы працавалі ў розных сферах, іх цікавіла бадай што адное і тое.

Гэта нізкія заробкі і мізэрныя пенсіі. Малыя не ад памера колькасці мільёнаў, а ад таго, што пры высокіх коштах іх не хапае на самае неабходнае. Людзей хвалюе адсутнасць працы,  шэрае жыцьцё, хамства і падман з боку мясцовай улады. Пры адказе на пытанне пра самую вострую і галоўную праблему ўзнікалі цяжкасці, бо праблем шмат, адно чапляе другое і, такая сітуацыя ператвараецца ў безвыходнае кола…

Адзінае, чаго »не хапіла» пры наведванні Быхава, гэта адкрытай варожасці і грамадзян з негатыўным стаўленнем да іныцыятывы «Народнага рэферэндума» і да яго прадстаўнікоў.

Паездка ў Быхаў пакінула добры і станоўчы настрой. Тут прыстойныя і прыгожыя людзі. Яны хочуць жыць і працаваць на сваёй зямлі, яны ўжо не вераць абяцанням і разумеюць: прыйшоў час самім вырашаць свае праблемы. Ставіць пытанні і прымушаць даваць на іх адказы з буку ўлады.

Народу – Народны рэферэндум!

Народцу…

А вось «народец» мы ў Быхаве не сустрэлі.

Быхаў, 18 кастрычніка 2013 года

P.S.

Хацеў асобна спыніцца на одной размове. Спадарыня Таццяна – вельмі шчырая і прыгожая жанчына. Усё жыццё ў Быхаве. Мае павагу з боку калег і сваіх суседзяў. Са зразумелых прычын не можам назваць дакладнае месца працы, але ў сваім горадзе вельмі вядомы чалавек. Яе прафесія дазваляе дзяліцца сваімі поглядамі і разважаннямі не толькі са знаёмымі, але і з шырокім колам чытачоў у Быхаўскім раёне.

Мы размаўлялі пра «Народны рэферэндум» і знаходзілі паразуменне ў тым, што трэба варушыцца, хоць неяк, абы не сядзець па кухнях. Яна распавяла пра сваю сям’ю.

Адна з дачок скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут. Пасля вучобы атрымала практыку і зараз працуе па спецыяльнасці ў Даніі. Выйшла замуж і мае трох дзяцей. З мужам і малымі вельмі часта прыязджаюць на Беларусь. Дачка не мяняла беларускае грамадзянства на дацкае і верыць: пры пэўгных зменах зможа вярнуцца дадому і працягнуць сваю працу доктара.

Маці з гонарам распавядае, што яе вельмі цэняць і паважаюць на працы. Магчымасць працаваць у Даніі забяспечыла магчымасць мець прыстойны лад жыцьця. Раптам сыніўшыся, Таццяна ўзгадвае, як аднойчы сказала свайму мужу: «Божа, гэта шчасце, што наша дачка працуе ў Даніі. Ты ўяві, як, чым бы мы змаглі ім тут дапамагчы, падтрымаць яе і трох унукаў?!» Тут мне адразу ўзгадаліся жахі афіцыйнай прапаганды пра «захад». – «Як я разумею, заходняе жыццё вас не пужае?» – «Якое там! – перахапела кабета мяне на паўслове, – нам бы такі ўзровень жыцьця. Каму-каму, а сваёй кравінцы я веру»…

А вось да Расіі зусім іншае стаўленне. З яе слоў, ведае пра жыццё там ад шматлікіх землякоў, вымушаных там працаваць. І прыходу сюды ўходняга суседа з ягонымі крымінальнымі прынцыпамі зусім не чакае ні яна, ні суседзі, знаёмцы. Як кажа Таццяна, мы не супраць добрасуседскіх адносін з Расіяй, але нашу будачыню хоча бачыць разам з Еўропай.

21 октября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета