+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Алег Шабетнік: «Я ганаруся паэтам Анатолем Сысам, такім таленавітым земляком»

У вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна адбыуся фестываль “Агмень”, прысвечаны выбітнаму сыну рэчыцкай зямлі — паэту Анатолю Сысу.

Востра праблемная, шчымліва-патрыятычная паэзія, а таксама непахісная жыццёвая і грамадзянская пазіцыя Анатоля Сыса паўплывалі на развіццё ўсёй беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў. Некалькі пакаленняў літаратараў, спевакоў, артыстаў узгадаваліся як творцы, натхніўшыся пранікнёнымі радкамі Анатоля Сыса. Сёлета аўтару зборнікаў вершаў “Агмень”, “Пан лес” і “Сыс” споўнілася б 58 гадоў.

І яго памятаюць. Яго лічаць культавым. Глыбока пранікнёныя ягоныя вершы чытаюць тады, калі трэба найбольш паўздзейнічаць на чалавечыя пачуцці.

Свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса праходзіць па ініцыятыве сваякоў паэта і пры падтрымцы “Саюза беларускіх пісьменнікаў”. Мерапрыемства прайшло на падворку роднай хаты Анатоля Сыса. 

Сярод гасцей гэтай значнай падзеі былі і прадстаўнікі «Гавары праўду».

— Я ганаруся такім таленавітым земляком. Але як шкада, што ў гэтым свяце не бярэ ўдзел мясцовы аддзел культуры — руйнуецца Гомельскі абласны каардынатар Алег Шабетнік .

www.zapraudu.info

22 мая 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі