+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Алесь Бяляцкі і Мікалай Аўтуховіч даслалі лісты падзякі бялыніцкім актывістам “Гавары праўду”

15 траўня бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” атрымалі лісты і паштоўкі ад беларускіх палітвязняў Алеся Бяляцкага і Мікалая Аўтуховіча.

Палітвязні дзякуюць актывістам “Гавары праўду” за святочныя віншаванні, а таксама за іх салідарнасць і падтрымку.

Алесь Бяляцкі піша пра тое, што ён працуе і моцна не бярэ да галавы ўсе спадзяваньні і разчараванні (наконт магчымага вызвалення палітвязняў – з. р.), якія існуюць на свабодзе.

“Усяму свой час. Часу ж і тут моцна не хапае”, – піша Алесь Бяляцкі.

Мікалай Аўтуховіч у сваім лісце выказвае меркаванне, што нашай краіне зараз патрэбна рашучасць добрых людзей. Таксама ён дае пэўныя парады бялыніцкім актывістам, як лепш арганізаваць сваю працу з людзьмі.

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” збіраюцца і найдалей выказваць сваю падтрымку палітвязням з дапамогай лістоў і паштовак салідарнасці.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

 

16 мая 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі