+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Алесь Бяляцкі і Павел Севярынец пішуць у Клімавічы

Клімавіцкія актывісты “Гавары праўду” атрымалі паштоўку ад кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і ліст ад сустаршыні аргкамітэта па стварэнню партыі БХД Паўла Севярынца.

Палітвязні падзякавалі актывістам за падтрымку і пажадалі ім поспехаў у іх далейшай дзейнасці па актывізацыі беларускага грамадства.

— Нам вельмі прыемна, што наша дзейнасць заслужыла станоўчых водгукаў Алеся Бяляцкага і Паўла Севярынца, — распавядае каардынатар “Гавары праўду” па Клімавіцкаму раёну Аляксандр Балобін. – Мне асабліва спадабалася парада Паўла Севярынца: “Зараз галоўнае – працаваць з людзьмі, каб яны ведалі, што ёсць альтэрнатыва. Наша сіла – у праўдзе і сумленнасці, а дабро рана ці позна пераможа”. Клімавіцкія актывісты цалкам падзяляюць гэтую думку Паўла, мы пастаянна працуем з людзьмі і спрабуем даносіць да іх словы праўды аб сітуацыі ў нашай краіне.

Безумоўна, мы і найдалей будзем падтрымліваць палітвязняў, дасылаючы ім лісты і паштоўкі салідарнасці, аднак хацелася б, каб улады нарэшце вызвалілі гэтых мужных людзей і яны змаглі вярнуцца да сваіх сем’яў, — кажа Аляксандр Балобін.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

28 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета