+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Алесь Бяляцкі падтрымаў хоцімскіх актывістаў “Гавары праўду”

На мінулым тыдні каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Хоцімскаму раёну Валерый Каранкевіч атрымаў паштоўку ад беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага.

pashtouka

Алесь Бяляцкі павіншаваў спадара Каранкевіча з навагоднімі святамі і Раством Хрыстовым, пажадаў яму здароўя, грамадскай актыўнасці, шчасця і дабрабыту.

Асобна кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” выказаў адпаведны наказ Валерыю Каранкевічу – “Трымайце ўсходнія рубяжы!”

Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” рэгулярна віншуюць беларускіх палітвязняў з усімі больш-менш значнымі святамі, пішуць ім лісты падтрымкі, — кажа Валерый Каранкевіч. – Мне было вельмі прыемна атрымаць святочныя віншаванні ад Алеся Бяляцкага. Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” абавязкова выканаюць яго наказ  і будуць з годнасцю трымаць усходнія рубяжы нашай краіны.

Ірына Беганкіна, «Гавары праўду»

20 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі