+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Алесь Бяляцкі падзякаваў актывістам “Гавары праўду” за падтрымку

Бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду” Вольга Піманава 26 ліпеня атрымала ліст ад беларускага палітвязня, кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Алесь Віктаравіч падзякаваў бабруйскіх актывістаў “Гавары праўду” за падтрымку і пажадаў ім попехаў у іх грамадскай працы. Нагадаем, што Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі № 2.

— Мы рэгулярна дасылаем лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым беларускім палітвязням, — кажа Вольга Піманава. – З Алесем Віктаравічам перапісваемся пастаянна, ён заўсёды цікавіцца мясцовымі Бабруйскімі навінамі. Праўда, не ўсе нашы лісты даходзяць. Вось і зараз з яго адказу зразумела, што перадапошняе маё пісьмо ён не атрымаў, бо пытаецца пра тыя ж рэчы, што я ўжо пісала. А я ж дасылала яго заказным пісьмом. Трымаецца ён мужна, скардзіцца толькі на тое, што не хапае часу на ўсё. І кнігі зараз няма як яму чытаць, у калоніі бібліятэку зачынілі на рамонт. Ну а так адчуваецца, што настрой нармальны.

Па словах Вольгі Піманавай, бабруйскія актывісты “Гавары праўду” даслалі таксама віншавальныя паштоўкі з Днём незалежнасці 27 ліпеня ўсім беларускім палітвязням. Як вядома, 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце краіны.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

27 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске