+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Алесь Бяляцкі падзякаваў бабруйскім актывісткам “Гавары праўду” за падтрымку

Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз адбывае пакаранне ў Бабруйскай выпраўленчай калоніі, даслаў паштоўку са словамі падзякі за падтрымку бабруйскім актывісткам кампаніі “Гавары праўду” Вользе Піманавай і Валянціне Глухавай.

У прыватнасці, у паштоўцы Алесь Бяляцкі піша:

«Я даслаў Ваш тэлефон жонцы, на ўсялякі выпадак. Пакуль што дапамога мне не патрабуецца. Я здаровы і не галадаю. Настрой таксама нармальны. Чытаў у “Нашым слове”, што Вы праводзілі агульнанацыянальную дыктоўку ў Бабруйску. Малайцы! Трэба варушыцца, бо пад ляжачы камень вада не цячэ. Я таксама спадзяюся, што ў Бабруйску мы яшчэ сустрэнемся і пагаворым, і пап’ём гарбаты. Перадавайце прывітанне ўсім знаёмым і неабыякавым».

Вольга Піманава кажа, што яна ўсцешана тым, што Алесь Бяляцкі ў складаных умовах захоўвае аптымізм і добры настрой.

— Свой адказ на наш ліст Алесь Бяляцкі даслаў вельмі хутка. Адчуваецца, што, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Алесь ня зломлены і захоўвае аптымізм і добры настрой. Калі спатрэбіцца, бабруйскія актывісты “Гавары праўду” гатовыя аказаць Алесю Бяляцкаму і яго сям’і ўсю неабходную дапамогу ў межах сваіх магчымасцяў. Пакуль жа будзем дасылаць яму і іншым беларускім палітвязням лісты са словамі падтрымкі.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

19 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі