+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Алесь Бяляцкі звярнуўся да бабруйскіх актывістаў “Гавары праўду”

На мінулым тыдні бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду” Вольга Піманава атрымала дзве паштоўкі ад беларускага палітвязня, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

У паштоўках Алесь Бяляцкі звярнуўся з просьбай да бабруйскіх актывістаў “Гавары праўду”, каб яны ініцыявалі пытанне аб наданні вуліцам у Бабруйску імён вядомых рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, якія ў свой час жылі ў горадзе. Таксама Алесь Бяляцкі выказаў і асабістую просьбу.

“Алесь Бяляцкі звярнуўся да нас з просьбай, каб мы ініцыявалі перад мясцовым гарвыканкамам пытанне аб увекавечанні памяці рэпрэсаваных вядомых беларускіх пісьменнікаў, чыё жыццё было звязана з нашым горадам, — Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага, — распавядае Вольга Піманава. – Дарэчы, Барыс Мікуліч нарадзіўся ў Бабруйску і ў яго ў гэтым годзе стогадовы юбілей з дня нараджэння. Мы з мясцовымі актывістамі “Гавары праўду” збіраемся сабраць подпісы бабруйчан і звярнуцца ў Бабруйскія гарсавет і гарвыканкам, каб яны разгледзелі пытанне аб наданні вуліцам у горадзе імён Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага. Тым больш што ў Бабруйску мноства вуліц, якія носяць назвы людзей, ніяк не звязаных з нашым горадам”.

Таксама Алесь Бяляцкі звярнуўся з асабістай просьбай, каб Вольга Піманава ўзяла ў мясцовага ксяндза Юрыя малітоўнік і даслала яму ў выпраўленчую калонію.

“Я адразу ж схадзіла ў касцёл да ксяндза, узяла патрэбны Алесю малітоўнік і адаслала яго заказным лістом, — кажа Вольга Піманава. – Спадзяюся,што Алесь яго ўжо атрымаў. Ведаю таксама, што Алесь Бяляцкі звярнуўся да адміністрацыі калоніі з просьбай, каб яму дазволілі сустрэцца з ксяндзом, аднак пакуль не вядома, ці задаволі гэту яго просьбу”.

Іван Барысаў

11 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі