+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Аляксандр Лукашэнка ўжо не хоча ўводзіць выязную пошліну?

«Чалночнікі» вывозяць за межы Беларусі больш за два мільярды даляраў. «Калі б гэта ў краіне заставалася, то жылі б зусім па-іншаму», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прапанаванае раней увядзенне мыты на выезд за мяжу ён назваў толькі адным з варыянтаў супраць вывазу з краіны валюты. “Кіраўнік краіны разумее, што мыта стала б вельмі непапулярнай мерай”, — адзначае берасцейскі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі:

— Я думаю, што аналітычная служба прэзідэнта адсочвае інфармацыю ў СМІ, чытае сацыяльныя сеткі. Напэўна, розныя службы дакладваюць пра грамадскую сітуацыю на мяжы, у аўтобусах і тралейбусах, што абсалютная большасць людзей не падтрымлівае гэты непапулярны крок. Таму зараз Лукашэнка публічна заявіў, што калі і будуць уводзіць, дык не гэтую меру, а штосьці іншае, будуць шукаць іншыя хады.

Увядзенне выязной пошліны для беларусаў прапаноўвалася для зніжэння адтоку валюты за мяжу. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларусы падтрымліваюць эканоміку Еўрапейскага звяза.

* * *

Увядзенне выязной пошліны для беларусаў прапаноўвалася ў якасці магчымай меры для зніжэння адтоку валюты за мяжу. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013».

Аўтар «Запісак кантрабандыста» на Беларускім Радыё Рацыя, гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў лічыць тэхнічна немагчымым увядзенне такой мыты на мяжы.

— Сказанае раней было неабдуманым. Цяжка тэхнічна пралічыць, які чалавек едзе да сваякоў у госці, які прыватна, на сваёй машыне, едзе ў турыстычных мэтах, а які едзе зарабіць. І ацаніць сувенір з Парыжа як тавар, які ён пасля перапрадасць, ці як сувенір, які вязе дадому, практычна немагчыма.

На думку намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, увядзенне мыты негатыўна адбілася б на іміджы самога Лукашэнкі.

— Ён зразумеў, што дурасць ляпнуў, якую пачалі падтрымліваць іншыя чыноўнікі, каб яму проста дагадзіць. Зразумела, што для іміджу Лукашэнкі гэта быў бы вялікі мінус, і не толькі для яго асабіста, але і для ўсяго рэжыму, які ён тут стварыў. Прааналізаваўшы сітуацыю, ён вырашыў даць зваротны ход, бо адсачыць, хто і куды едзе, па якіх справах, вельмі складана. Таму будуць утварацца вялікія чэргі на мяжы і непаразуменне, што будзе выклікаць незадавальненне беларусаў.

* * *

Увядзенне выязной пошліны для беларусаў прапаноўвалася як магчымая меры для зніжэння адтоку валюты за мяжу. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Руплюся не за тое, каб забараніць выезд нашым грамадзянам, а хвалююся, што 3 мільярды даляраў вывозіцца штогод з краіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вось і бразнуў сабе на шкоду, напэўна. Хоць гэтага не баюся», — дадаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта прапаноўвалася ў якасці прыкладу. «А наогул, гэта сур’ёзнае пытанне. Памежнікі падлічылі: больш за 2 мільярды даляраў вывозіцца. Калі б гэта ў краіне заставалася, то жылі б зусім па-іншаму», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belmarket.by

30 сентября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі