+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Амаральная» Ярмошына галасуе згодна з законам. Астатнія сябры ЦВК — «по понятиям»

Аляксандру Солапу адмоўлена ў рэгістрацыі… з прычыны маральнага кшталту (урывак онлайн-трасляцыі з ЦВК).

Солап Аляксандр Васільевіч, індывідуальны прадпрымальнік, Слуцкая выбарчая акруга №67. Выступае ў ЦВК сам. Кажа, што вельмі ўважліва здаваў подпісы ў акруговую камісію. Але яна заўважыла сярод пададзеных падпісных аркушаў ксеракопію замест арыгіналу. Несапраўднымі прызнаныя 14 подпісаў. Але Аляксандр Солап настойвае, што здавалі толькі арыгіналы, і акруговая камісія праверыла гэта.

Прадстаўнік ЦВК: “Ёсць тры падпісныя аркушы — №64, №66 і №67. Аркуш №64 ― ксеракопія. Адзін яго бок зроблены з дапамогай аркуша №66, а другі ― з дапамогай аркуша №67. Агулам акруговая камісія прызнала несапраўднымі 34 подпісы падчас першай праверкі. Але ксеракопіі подпісаў нельга прызнаваць несапраўднымі подпісамі. Бо подпісамі ― сапраўднымі ці не ― прызнаюцца толькі арыгіналы. Гэты ліст трэба лічыць адсутным”.

Сяргей Калякін заўважае, што кандыдату няма ніякага сэнсу здаваць ксеракопію подпісаў замест арыгіналу: “Што ён, такім чынам хацеў паставіць пад сумнеў сваю рэгістрацыю? Відавочна, што падобнымі маніпуляцыямі з падпіснымі лістамі можна штучна зняць з выбарчай кампаніі любога кандыдата”.

Слова бярэ сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік: “Са Слуцка нам паступіла некалькі тэлефанаванняў з пытаннем: “Каго вы вылучаеце ў дэпутаты?” Казалі ледзь не тое, што ў парламент ідзе злачынца! Я звярнуўся па даведку ў слуцкую міліцыю і атрымаў адказ з пячаткай і подпісам супрацоўніка, які яго рыхтаваў”.

За плячыма Аляксандра Солапа сапраўды некалькі судовых прысудаў. Але на цяперашні момант судзімасць з яго знятая, і ён мае права балатавацца ў дэпутаты. Сяргей Калякін звяртае ўвагу на тое, што Мікалай Лазавік не мае права весці агітацыю супраць Аляксандра Солапа. Сябры ЦВК у адказ на гэта кажуць, што не хацелі б, каб такі чалавек вырашаў іх лёс і лёс іх дзяцей у парламенце.

Віктар Карняенка: “А я, напрыклад, не хачу, каб нашай краінай кіраваў той прэзідэнт, які ён кіруе. Але хто даў нам зараз права ладзіць тут суд над Солапам?”

Ігар Лялькоў: “Давайце адкінем эмоцыі і падыйдзем да пытання фармальна. На маю думку, у ЦВК няма законных падставаў не задаволіць скаргу Аляксандра Солапа”.

Лідзія Ярмошына падсумоўвае вынікі апытання. З аднаго боку — патрабаванні закона: ЦВК мусіць прымаць юрыдычна абгрунтаваныя рашэнні, а законных падставаў адмовіць Аляксандру Солапу па выніках праверкі актаў акруговай камісіі не знойдзена. “Але іншы бок справы — маральны”, — заўважае старшыня Цэнтрвыбаркама.

На галасаванне выносіцца прапанова Лазавіка пра тое, каб пакінуць рашэнне акруговай камісіі ў сіле. 9 чалавек галасуе “за”. “Супраць” ― толькі Людзія Ярмошына.

Такім чынам, Цэнтравыбаркам адхіліў скаргу Аляксандра Солапа, хаця і прызнаў, што не мае для гэтага законных падставаў.

Паводле онлайн-трансляцыі Еўрарадыё

29 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета