+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан вяртаецца ў Менск

Стэфан Эрыксан павінен прыехаць у Менск 25 красавіка. 

Пра гэта «Свабодзе» стала вядома з дыпляматычных крыніцаў.

24 красавіка амбасадар Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас заявіў «Свабодзе», што плянуе вярнуцца ў Менск у пятніцу, 27-га.

28 лютага амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку і кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры афіцыйны Менск прапанаваў выехаць зь Беларусі ў свае сталіцы «для кансультацыяў». На знак салідарнасьці ўсе амбасадары краінаў Эўразьвязу былі адкліканыя зь Менску для кансультацыяў у свае краіны. Асноўнае патрабаваньне эўрапейскага боку да Беларусі — вызваленьне палітвязьняў. Беларускія ўлады, са свайго боку, адклікалі для кансультацыяў свайго сталага прадстаўніка пры Эўразьвязе і пасла ў Польшчы.

Радыё Свабода

25 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске