+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Анатоль Пракапенка: Каваленка — атлант беларускага вызваленчага руху

На заклік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» аб дапамозе сям’і палітвязня Сяргея Каваленкі адным з першых адгукнуўся мінчук Анатоль Пракапенка.

Ён прыйшоў у грамадскую прыёмную кампаніі і перадаў грошы ў памеры 1 800 000 рублёў. Таксама спадар Анатоль папрасіў нас перадаць жонцы Сяргея ікону Св. Ефрасіньі Полацкай.

– Я ганаруся тым, што ў Беларусі ёсць яшчэ такія волаты, атланты беларускага вызваленчага руху, як Сяргей Каваленка. Мы, беларусы, раздалі сваю гісторыю, свае нацыянальныя сімвалы суседзям, колькі разоў выракаліся іх. Але прыклад Каваленкі яскрава сведчыць, што дух беларушчыны не зламаны. Маю надзею, што Сяргей спыніць галадоўку, і прашу перадаць яму гэтую маю просьбу. Бо ён патрэбен усім нам жывым і здаровым. Дай Бог яму і яго сям’е!

zapraudu.info

6 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі