+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «Чым старэйшыя людзі, тым часьцей яны гавораць пра амалоджваньне ўлады»

Лідэр «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў балятуецца ў менскі абласны савет па Фаніпальскай акрузе. Ён кажа, што ягоная група ўжо сабрала двайную норму подпісаў — 300 пры неабходных 150.

«Мы зрабілі такі трайны бутэрброд. На тэрыторыі маёй абласной акругі балятуюцца яшчэ два актывісты „Гавары праўду“: Вольга Тамукевіч і Аляксей Сырамолатаў. Таму мы падтрымліваем адно аднаго і агітуем за ўсіх траіх. Гэта сябе апраўдвае», — лічыць Андрэй Дзьмітрыеў.

Спадар Дзьмітрыеў як лідэр кампаніі езьдзіць і па іншых акругах, дзе балятуюцца актывісты і сябры «Гавары праўду».

«Зьбіралі ўчора подпісы ў пасёлку Новы Узьдзенскага раёну. Ёсьць цікавая тэндэнцыя: чым старэйшыя людзі, тым часьцей яны гавораць, што трэба амалоджваць уладу. Кажуць, што надакучвае, калі паўсюдна адны і тыя ж твары», — распавядае Андрэй Дзьмітрыеў.

Тацяна Караткевіч паведаміла пра агульны ўдзел «Гавары праўду» у мясцовых выбарах: 

«У нас 169 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, але 182 ініцыятыўныя групы. Лічбавая розьніца тлумачыцца тым, што некаторыя актывісты балятуюцца адразу ў саветы некалькіх узроўняў: абласны, раённы, сельскі. Чатыром групам улады ў рэгістрацыі адмовілі. Але гэтыя людзі не выключыліся з кампаніі, яны перайшлі ў каманды іншых прэтэндэнтаў», — тлумачыць Тацяна Караткевіч.

Сама Таццяна Караткевіч зьбірае подпісы ў Заслаўскай выбарчай акрузе, што ў Цэнтральным раёне Менску. У яе акрузе чатыры ініцыятыўныя групы.

«Радыё Свабода»

4 января 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Почему я иду на выборы? Сергей Колотков, Витебск