+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «Галоўнае — рыхтавацца да таго, што робіш, плян „а раптам“ не працуе»

Лідэр «Гавары праўду» мяркуе, што пратэсты могуць «упісацца ў кантэкст» 1 траўня, але наўрад ці 9-га:

— Я думаю, тут ня трэба „альбо так, альбо так“, а трэба зыходзіць са здаровага сэнсу. І ня важна, рабіць гэта ў дні дзяржаўных сьвятаў ці асобна; у любым выпадку, як паказала 25 сакавіка, галоўнае — гэта сапраўды рыхтавацца да таго, што ты робіш, клапаціцца пра бясьпеку людзей і мець ня толькі плян „мы выйдзем з пункту А ў пункт Б, і ўсё будзе добра“, а мець плян Б і плян В, дзе казаць, што людзям рабіць, калі самы просты і відавочны плян немагчыма рэалізаваць.

Таксама трэба разумець стаўленьне грамадзтва. 1 Траўня — так, гэта Дзень працы, гэта балючыя сацыяльныя праблемы. А калі мы кажам пра 9 Траўня, то я не ўяўляю, як выйсьці ў гэты дзень з сацыяльнымі лёзунгамі, нават грамадзтва будзе гэта кепска ўспрымаць. Гэта, як мы ведаем, хіба не галоўнае сьвята, бальшыня беларусаў лічыць яго сваім. Можна далучацца да розных акцыяў ці рабіць свае, але гэта ўсё ж цалкам сьвята, а ня дзень пратэстаў. І вы ведаеце, пазыцыя „Гавары праўду“ такая, што і 25 Сакавіка — гэта таксама найперш сьвята. А тое, што яго спалучылі з „Маршам абураных беларусаў“, дык ні сьвята не было, ні пратэсту не было.

Таксама Дзьмітрыеў распавёў пра сваё бачанне далейшага развіцця пратэстаў:

— Цяпер можна проста зрабіць пэўны перапынак. Па-першае, 26 красавіка будзе „Чарнобыльскі шлях“, а Чанобыль — гэта агульнанацыянальная трагедыя, зьвязаная ня столькі з самім выбухам, колькі з наступствамі, найперш ракавымі захворваньнямі. А потым 1 Траўня. Я думаю, людзям будзе куды прыйсьці. Але, паўтаруся, плян „сабраліся-пайшлі-пакрычалі-разышліся“ не спрацоўвае. Ён спрацоўвае толькі на тое, каб улады зрабілі з такім плянам усё, што захочуць. Важна людзей папярэджваць пра розныя магчымасьці, вынесьці з 25 Сакавіка шмат урокаў, у тым ліку пра тое, што мы маем уладу, якая таксама плянуе, як сваіх мэтаў дамагчыся. Плян „а раптам“ не працуе.

«Радыё Свабода»

28 марта 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі