+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «Ганаруся тымі людзьмі, якія 99 гадоў таму здолелі абвясьціць нашу незалежнасьць»

Санкцыянаваны гарадзенскімі ўладамі мітынг, прысьвечаны 99 угодкам БНР, адбываўся пад бел-чырвона-белымі і чырвона-зялёнымі сьцягамі. Сход заклікаў улады вызваліць арыштаваных актывістаў і спыніць перасьлед журналістаў і актыўных грамадзян.

Арганізатарам мітынгу выступіў сябра кампаніі «Гавары праўду» Зьміцер Бандарчук. Мітынг адбываўся ў Калоскім парку, што не зусім у цэнтры гораду, аднак у мітынгу ўзялі ўдзел больш за дзьвесьце чалавек. Падчас мітынгу не было гукаўзмацняльнай апаратуры, прамаўлялі ў мэгафон.

У Горадню на мітынг прыехаў адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. У сваім выступе ён найперш падкрэсьліў, што сёньня і ён, і «Гавары праўду» найперш адзначаюць Дзень Волі.

«Я ганаруся тымі людзьмі, якія 99 гадоў таму падчас вайны і поўнай неразьбярыхі здолелі абвясьціць нашу незалежнасьць. Гэта самае прынцыповае», — прамаўляў Дзьмітрыеў.

Ён паведаміў, што адмыслова прыехаў сёньня ў Горадню таму, што тут ладзіць акцыю менавіта «Гавары праўду». А яшчэ таму, што ў горадзе больш за 15 гадоў не дазвалялі мітынгаў. І яшчэ таму, што Горадня, склалася так у гісторыі, была другой сталіцай БНР.

Дзьмітрыеў не абмінуў сёньняшнюю сытуацыю ў краіне, гаварыў пра тое, што дэкрэт № 3 трэба адмяніць, што важна наладзіць дыялёг у краіне ўнутры апазыцыі, а таксама паміж уладай і апазыцыяй. — І гэта будзе важным для нашай Незалежнасьці, — падкрэсьліваў Дзьмітрыеў.

Таксама прадстаўнікі «Гавары праўду» раздавалі імправізаваныя пашпарты БНР.

«Радыё Свабода»

25 марта 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске