+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: Калі «Гавары праўду» стала «спонсарам рэжыму», значыць, нас чакаюць непазьбежныя перамены

Лідар грамадскай арганізацыі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў адрэагаваў на заяву кіраўніка Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

У прыватнасьці, Лябедзька заявіў, што «Гавары праўду» фактычна выказалася супраць крытычнай рэзалюцыі пра сытуацыю ў Беларусі, падрыхтаванай для прыняцьця на парлямэнцкай сэсіі АБСЭ, і гэта яўна «спонсарская пазыцыя» таго, што робіць улада.

«Калі „Гавары праўду“ супраць рэзалюцыі, дык атрымліваецца, што яны і супраць гэтых базавых крокаў, безь якіх немагчымы выхад Беларусі з палітычнага тупіку. Вось чаму мы ў правацэнтрысцкай кааліцыі лічым, што „Гавары праўду“ стала на бок рэжыму», — сказаў спадар Лябедзька.

Андрэй Дзьмітрыеў у размове з карэспандэнтам Свабоды на гэтыя закіды адказаў:

«Хачу сказаць, што „Гавары праўду“ заўсёды і паўсюль выступала за крытычна абумоўлены дыялёг. У тым ліку і па правах чалавека. І калі б правацэнтрысты ня вырашылі, што ўся праца зроблена ў пятніцу, то ня трэба было б махаць кулакамі пасьля бойкі ў суботу, калі прымалася рэзалюцыя. Занадта позна. Можа, Анатоль тады зразумеў бы і нашу пазыцыю, а можа, нават паўплываў бы, каб рэзалюцыя ўсё ж была ўключаная ў справаздачу АБСЭ. А цяпер трэба, зразумела, паказаць, што яны таксама адпрацавалі, а ва ўсіх іхніх бедах, як заўсёды, вінаватая „Гавары праўду“.

Зь іншага боку, хачу сказаць: калі „Гавары праўду“ стала „спонсарам рэжыму“, дык гэта якраз добра. Бо азначае, што нас неўзабаве чакаюць непазьбежныя мірныя перамены. Раней Лябедзька казаў, што рэжым — наш спонсар, а цяпер ужо мы сталі спонсарамі ўладаў. Таму рухаемся наперад».

Андрэй Дзьмітрыеў нагадаў, што напярэдадні правядзеньня ў Менску Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе рух «Гавары праўду» выступіў з заявай, у якой выразна акрэсьліў сваю пазыцыю наконт неабходнасьці пераўтварэньняў у Беларусі.

«Радыё Свабода»

12 июля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета