+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «Моцная рука і моцная дзяржава – гэта зусім розныя рэчы»

Лідар «Гавары праўду» прыняў удзел у дыскусіі «Для беларускай стабільнасьці патрэбна моцная рука? Чаму зразумелыя правілы гульні і якасныя інстытуты важнейшыя за моцнага лідэра», якую правёў у Галерэі «Ў» «Цэнтар новых ідэй».

«Людзі хочуць, каб дзяржава выконвала свае функцыі, рабіла тое, што павінна рабіць. Але пры гэтым ня хочуць, каб яна загадвала ім, як жыць», — лічыць Дзьмітрыеў.

«Моцная рука і моцная дзяржава – гэта зусім розныя рэчы. Чым мацнейшая і эфэктыўнейшая дзяржава, тым меней у грамадзтва існуе патрэба ў моцнай руцэ», – адзначыў Дзьмітрыеў.

«Моцную руку трэба даставаць зь сябе, — афарыстычна вывеў лідэр «Гавары праўду». — Урэшце, апошнім часам гэтая рука моцна мяняецца, яна відавочна слабее».

Падчас дыскусіі каштоўнасьці «моцнай рукі» абараняў Пётра Пятроўскі, сустаршыня рэдакцыйнае рады парталу Eurasia.Expert,экспэрт аналітычнага цэнтру «Белай Русі». Акрамя Андрэя Дзьмітрыева яго апанентам выступаў эканаміст Уладзімер Кавалкін, кіраўнік праекту «Кошт ураду».

«Радыё Свабода»

23 июля 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі