+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Андрэй Дзмітрыеў: «Мы выступаем За Народны рэферэндум і Супраць рэферэндуму наменклатурнага»

Апошнім часам вышэйшыя чыноўнікі Беларусі кажуць аб неабходнасці абнавіць Канстытуцыю краіны і прапануюць для гэтага правесці рэферэндум. Але акрамя намёкаў і незразумелых тлумачэнняў, чым выклікана такая неабходнасць і што трэба змяніць, няма нічога выразнага. Толькі заяву ЦВК, што рэферэндум можна правесці за 2 месяцы.

«Гавары праўду» выступае за тое, каб яго падрыхтоўка была ня маніпуляцыяй грамадскай думкай, а агульнанацыянальнай дыскусіяй. Для гэтага неабходна, каб дата рэферэндуму стала вядомай мінімум за год, а ўсе СМІ, мясцовыя саветы, грамадскія рады ўключыліся ў абмеркаванне пытанняў.

Менавіта так мы паступілі, калі ў 2013-м годзе разам з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі абвясцілі ініцыятыву «Народны рэферэндум».

Патрацілі 6 месяцаў на працу з грамадствам, каб сфармуляваць пытанні, а потым сабралі ў падтрымку больш 120 000 подпісаў. Сярод іх — даступныя адукацыя і медыцына, абмежаванне прэзідэнцкіх тэрмінаў толькі двума і выбары мэраў, нейтральны статус Беларусі. 50 000 подпісаў перадалі ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а лідэры «Гавары праўду» правялі сустрэчы з усімі кіраўнікамі парламенцкіх камісій і з профільнымі міністрамі, каб абмеркаваць гэтыя пытанні, магчымасці іх практычнай рэалізацыі.

«Гавары праўду» выступае сёння супраць рэферэндуму за павелічэнне тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта і парламента. Мы лічым, што падобныя пытанні, якія цяпер не актуальныя і могуць паўплываць на стабільнасць у Беларусі. Рэферэндум патрэбен, але ён павінен быць сапраўды народным.

11 красавіка лідэры «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў сустрэліся з кіраўніком Канстытуцыйнага суда Пятром Міклашэвічам. Менавіта яму кіраўнік дзяржавы даручыў падрыхтоўку рэферэндумнай позвы. Яны перадалі пытанні «Народнага рэферэндуму», а таксама План арганізацыі агульнанацыянальнай дыскусію, якая павінна заняць год.

Сярод важных пунктаў — правядзенне з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычных партый і арганізацый парламенцкіх слуханняў, слуханняў на базе раённых саветаў, правядзенне круглых сталоў у рэдакцыях рэспубліканскіх і мясцовых СМІ, стварэнне адмысловай праграмы на БТ, дзе цяпер няма ніводнага грамадска-палітычнага ток- шоў пад умоўнай назвай «Наша будучыня», дзе будуць весціся дыскусіі па пытаннях рэферэндуму, а таксама правядзенне дыскусій у існуючых ток-шоў на іншых рэспубліканскіх і мясцовых тэлеканалах. Гэты план будзе перададзены і ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Каментары лідараў кампаніі «Гавары праўду».

Андрэй Дзмітрыеў: «Мы выступаем За Народны рэферэндум і — Супраць рэферэндуму наменклатурнага. Таму прапанавалі канкрэтны план, як арганізаваць нацыянальны дыялог і гатовы ўдзельнічаць у яго рэалізацыі «

Таццяна Караткевіч: «Сёння мы чуем шмат слоў, што грамадства павінна аб’яднацца. Агульнанацыянальны дыялог пра будучыню, дзе будзе пачуты голас кожнага, як раз можа стаць платформай для аб’яднання і ўдзелу беларусаў. Ня штучнага і з-пад палкі, а таго, які зробіць нашу краіну мацней. Для гэтага важна, каб улада таксама сумленна казала людзям, што яна плануе і слухала іх меркаванне. «

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч падчас сустрэчы заявіў, што цяпер вядзецца падрыхтоўка змянаў у Канстытуцыю і збіраюцца розныя меркаванні, у тым ліку і міжнародны вопыт. Ён таксама падкрэсліў, што важна, каб абноўленая Канстытуцыя стала кампрамісам палітычных сіл у краіне.

Прэс-служба «Гавары праўду»

11 апреля 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі