+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «МЗС Беларусі можа «падзякаваць» МУС Беларусі — празь «вясновы „парад“ сякернай сілы»

Лідар «Гавары праўду» патлумачыў, чаму беларускую дыпламатку Алену Купчыну не была абрана генеральным сакратаром АБСЭ.

— МЗС Беларусі можа «падзякаваць» МУС Беларусі — празь «вясновы „парад“ сякернай сілы».

Але сама спроба добрая. Нам ёсьць чаму павучыцца ў палякаў у прасоўваньні сваіх людзей у міжнародныя структуры. А яшчэ вельмі добра, што ўлада адчуе залежнасьць паміж тым, што яна робіць унутры краіны і магчымасьцю рэалізацыі яе ж грандыёзных плянаў.

Аляксандар Лукашэнка хоча быць ініцыятарам новага перамоўнага мірнага працэсу „Хэльсінкі-2“. Гэта відавочна важна ня толькі для краіны, але і для яго асабіста. Абраньне Алены Купчыной на высокую пасаду ў АБСЭ было б важным крокам наперад у гэтым пытаньні. Гэтага не адбылося. І адна з прычынаў — імідж краіны. Ён сёньня недастаткова добры праз сыстэматычнае парушэньне правоў чалавека, палітычных свабодаў, ціску на бізнэс і гэтак далей, адсутнасьці значнага прагрэсу ў гэтых сфэрах. Усё мае значэньне. А гэта непасрэдна ўплывае на шанцы рэалізацыі задумы ўлады пра Менск як пастаянную перамоўную пляцоўку.

«Радыё Свабода»

 

13 июля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета