+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «Нас цікавіць барацьба за лідэрства ў галовах людзей»

Ці трэба беларускай апазыцыі ўжо цяпер пачынаць перадвыбарчую прэзыдэнцкую кампанію? Што лепш — змагацца за адзінага кандыдата ці ісьці асобнымі калёнамі? Ці здолее хоць нейкая апазыцыйная сіла асобна сабраць сто тысяч подпісаў? На гэтыя ды іншыя тэмы дыскутуюць кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, лідэр «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Вядзе дэбаты Віталь Цыганкоў.

Выказванньні Андрэя Дзьмітрыева:

Выбарчая кампанія ўжо пачалася. «Гавары праўду» вырашыла ўвесьці новы стандарт у палітыцы — пачынаць выбарчую кампанію не за 6 месяцаў, не за тры месяцы, а за паўтара-два гады да выбараў. Бо Лукашэнка гэтую кампанію ўжо пачаў — справа дактароў, справа прафсаюзаў, справа БелТА.

І мы, «Гавары праўду», заяўляем, што будзем вылучаць свайго кандыдата, незалежна ад рашэньняў іншых. Таму мы ўжо сёньня пачынаем кампанію і кажам усім, што ў нас будзе свой кандыдат.

Мы гатовыя да таго, што мы не ідзем супраць іншых кандыдатаў. Кожны працуе са сваёй часткай грамадзтва, але мы ня ставім вылучэньне свайго кандыдата ў залежнасьць ад дзеяньняў іншых.

Калі іншыя партыі хочуць аб’ядноўвацца — калі ласка. Мы, «Гавары праўду», шмат працуем у рэгіёнах, мы бачым, чаго хочуць людзі, бачым адказнасьць, каб іх інтарэсы былі прадстаўленыя. Я ня згодны, што «адзіны» будзе прадстаўляць шырокую грамадзкасьць. «Адзіны» будзе прадстаўляць апазыцыйную грамадзкасьць. І важна, каб ён быў. Але нашы выбарнікі — гэта іншыя людзі, важна, каб у іх быў кандыдат.

Лукашэнка і «адзіны» будуць казаць пра рэчы, далёкія для звычайнага беларуса. «Гавары праўду» працуе зь людзьмі, якія хочуць пераменаў, але, магчыма, не да канца разумеюць пэўныя дэмакратычныя прынцыпы. Для нашых выбарцаў важней мець свайго кандыдата. Мы два разы ўжо подпісы на выбарах зьбіралі, мы ўпэўненыя, што зьбяром і зараз.

Я не разумею, чаму НАТО — гэта прынцыповая каштоўнасьць, а нармальная пэнсійная сыстэма ці рэформа аховы здароўя — не прынцыповая. Мы за маральную палітыку, а не за тое, каб рабіць рэформы за кошт людзей. Мы хочам уцягваць у палітыку звычайнага чалавека.

«Гавары праўду» прынцыпова адмовілася ад барацьбы за лідэрства ўнутры апазыцыі. А «адзіны» — менавіта пра гэта. А нас гэта не цікавіць. Нас цікавіць барацьба за лідэрства ў галовах людзей.

Другое — хопіць мераньня піпіськамі, у каго была самая лепшая кампанія. Кожны працуе са сваёй групай, і гэта і ёсьць прадстаўленьне альтэрнатывы.

Я шмат працую зь людзьмі, і калі пачынаеш казаць пра Лукашэнку, яны кажуць — ня трэба пра Лукашэнку, кажы пра тое, як будзе далей.

Радыё Свабода

15 сентября 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам