+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «Супраць мяне выставілі цяжкую артылерыю»

Лідар «Гавары праўду» прэтэндуе на мандат дэпутата Менскага абласнога савету. Ён балятуецца ў Фаніпальскай акрузе № 42. Ягоныя канкурэнты: Галіна Майсейчык — дырэктарка гімназіі ў Фаніпалі, Аляксандар Саракач — старшыня Дзяржынскага райсавету дэпутатаў, Анатоль Раўнейка — бізнэсовец зь Лібэральна-дэмакратычнай партыі.

У размове са Свабодай Дзьмітрыеў сказаў, што супраць яго ўлады выставілі цяжкую артылерыю.

«У Майсейчык і Саракача, гледзячы на іх месца працы, пасады сур’ёзныя. Шмат дзе прадстаўнікі ўлады ідуць на выбары наагул без канкурэнцыі. А супраць мяне кідаюць ажно двух. Улады хочуць, каб я не прарваўся ў дэпутаты ніякім чынам», — сказаў ён.

Лідэр грамадзянскай кампаніі кажа, што ён тлумачыць выбарнікам гэтую тактыку. Маўляў, у супернікаў і без таго шмат адказнай працы. А дэпутату ў мясцовым савеце нават заробку ня плацяць. Дык навошта ім такая абуза?!

«А для мяне дэпутацтва стане важным крокам у маім жыцьці. Таму мая каманда працягвае інтэнсіўную кампанію. Мы зрабілі стаўку на абыход выбарнікаў „ад дзьвярэй да дзьвярэй“. Я таксама хаджу штодня. Адначасова зьбіраем подпісы за адкрыцьцё аўтобуснага маршруту Менск — Фаніпаль. Рэакцыя людзей мне падабаецца. Яны хочуць дэпутата маладзейшага і з новым тварам».

«Радыё Свабода»

1 февраля 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета