+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «Я бачу за апошнія 8 гадоў, нават у рэгіёнах, значныя зьмены ў грамадзтве»

Як беларускае грамадзтва ставіцца да ідэі «моцнай рукі»? Ці ёсьць гістарычная пэрспэктыва ў беларускага аўтарытарызму? Як хутка наступіць у Беларусі дэмакратыя пасьля зьмены цяперашняй улады?

Сваё меркаванне выказвае лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў:

— Расколатае грамадзтва — мы цяпер гэта чуем пра ўсе грамадзтвы: амэрыканскае, эўрапейскае.

Я бачу за апошнія 8 гадоў, нават у рэгіёнах, значныя зьмены ў грамадзтве. Людзі ўсё больш хацелі б ня «моцнай рукі», а моцнай дзяржавы. Бо мы сёньня бачым у Беларусі, што калі ёсьць «моцная рука», то дацягнуцца яна можа толькі да таго, каб тушыць пажар. Да іншага не дацягваецца. Раённыя ўлады вырашаюць толькі тое, за што іх саджаюць, альбо тое, што гарыць.

Мы працуем дзеля таго, каб ствараць умовы для той сытуацыі, у якой «моцная рука» людзям будзе не патрэбная. Бо яны будуць разумець, як працуе ўлада і як яны самі могуць уплываць на гэтую ўладу.

Але трэба разумець. што калі ўзяць і вельмі рэзка, адразу выцягнуць гэтую «моцную руку» з грамадзтва, то самі людзі захочуць яе вярнуць. На жаль, сёньня ўлада вельмі павольна расслабляе гэтую руку. Бо тады яна ня здолее больш гаварыць, «як правільна», замест таго каб слухаць, «як правільна», ад людзей…

…Увогуле, «моцная рука» — гэта калі чыноўнікі кажуць табе, што для цябе кепска і што добра…

Людзі абараняюць дзяржаву, калі разумеюць, чаму яна ім патрэбная, дзеля каго яна існуе. Беларусы, паводле апытаньняў, кажуць, што ў нас дзяржава існуе найперш для чыноўнікаў, потым для сілавікоў, і толькі потым усе астатнія. Вось гэта трэба перавярнуць. Трэба вярнуць выбары мэраў, мясцовай улады. Чым больш чалавек будзе разумець, што ад яго нешта залежыць, тым больш патрэбным яму будзе тое, што навокал яго…

…У кожнага народу ёсьць свае адметнасьці. Я сапраўды думаю, што такога лібэралізму, як у Галяндыі, тут ня будзе, з розных прычын. Таксама я лічу, што большасьць беларускага грамадзтва заўсёды будзе чакаць ад дзяржавы пэўнай абароны.

Але разам з тым мы шмат у чым псыхалягічна і гістарычна, у нашых паводзінах, падобныя да эўрапейцаў. Гэта азначае, што шмат якія эўрапейскія практыкі — што чалавек больш самастойны, сам прымае рашэньні, уплывае на палітыку — будуць працаваць і тут. І я лічу, што мы будзем паступова бачыць узмацненьне грамадзтва, больш прасторы для разьвіцьця грамадзян.

«Радыё Свабода»

21 июля 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі