+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрэй Саннікаў на свабодзе! (фоты)

Гэта стала вядома пасля сямі гадзін вечара. Першыя словы лідараў кампаніі «Гавары праўду» пасля таго, як яны пачулі аб гэтай падзеі.  

Уладзімір Някляеў:  «Свабода Саннікаву выціскалася цяжка, як вада з каменю. І ўсё ж ён на волі, з чым я віншую яго і ягоную сям’ю. Андрэй Саннікаў быў маім саюзнікам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Я вельмі рады ягонаму вызваленню і перакананы, што мы як былі саюзнікамі, так імі і застанемся. Мне ўдалося дазваніцца да Андрэя і перакінуцца з ім некалькімі словамі. Мне добра вядомы стан чалавека, які столькі часу адбыў за кратамі: у першыя моманты на волі ён адчувае сябе іншапланетнікам. Але я слухаў ягоны голас і разумеў, што для таго, хто толькі што выйшаў на волю, Андрэй трымаецца дастаткова ўпэўнена. Ён дзякуе ўсім, хто дабіваўся яго вызвалення».

Разам з Сяргеем Парсюкевічам, які паехаў сустракаць палітыка на Віцебскі вакзал

Андрэй Дзмітрыеў: «Безумоўна, гэта добрая навіна, але ж у яе есць і горкі прысмак: іншыя асуджаныя па палітычных матывах яшчэ за кратамі. Спадзяюся, што вызваленне Андрэя Саннікава — гэта пачатак, і хутка ўсе палітвязні будуць са сваімі сем’ямі, а Беларусь пазбавіцца прыкрага статусу дзяржавы, дзе грамадзяне ўсё яшчэ могуць трапіць у турму за свае палітычныя перакананні».

Аляксандр Фядута: «Человек рожден для свободы. Андрей Санников — из тех, кто достоин свободы, для кого она — естественное состояние. Это сильный, мужественный человек, который вел себя во всех отношениях достойно уважения. То, что его освободили, — результат совместных усилий всего белорусского общества и европейской демократии, но прежде всего его родных и близких: жены Ирины Халип, матери Аллы Владимировны, для которой заключение сына далось труднее всего, сестры Ирины Богдановой. Я очень рад, что усилия этих умных и сильных женщин увенчались успехом».

zapraudu.info

14 апреля 2012

Коментарии

  • Елена15 апреля 2012 #

    Я очень рада ,что Вы все -таки освобождены . Самое главное в жизни свобода .Мы и вся наша семья , за Вас рады . Конечно с тем смотреть как ВЫ выглядевший ранее ,небо и земля. Я Вас прошу не останавливаться и идти до конца. Я верю вы наш настоящий руководитель страны и будете настоящим и думающем о народе и о детях и будущих их судьбах. И не отдадите страну РБ в чужие владения.

  • Живсвет16 апреля 2012 #

    Здоровья и силы духа, Андрей! Поздравляю!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Обсуждаем послание Президента. Андрей Дмитриев на ОНТ

Подписаться на рассылку