+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў на Форуме палітвязьняў: Украiнскi момант праўды — пасля збiцця на наступны дзень прыйшлі тысячы

У Менску прайшоў форум былых палітвязьняў Беларусі, на якім абмеркавалі праграму барацьбы за вызваленьне цяперашніх палітвязьняў. Форум выказаў абурэньне словамі прадстаўніцы Эўразьвязу Майры Моры пра «падтрымку Лукашэнкі».

Уключыцца ў шырокую кампанію салідарнасьці зь цяперашнімі палітвязьнямі заклікаў беларускіх грамадзянаў форум былых палітвязьняў, які адбыўся 16 кастрычніка ў Менску ў штаб-кватэры БНФ.

Форум арганізавалі актывісты грамадзкай ініцыятывы «За волю», сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту БХД, кампаніі «Гавары праўду». З больш як 200 чалавек, якія за часы Аляксандра Лукашэнкі атрымалі ад праваабаронцаў статус палітвязьняў, у форуме ўзяла ўдзел прыблізна дзясятая частка. Арганізатары падкрэсьлілі: важна, што падтрымліваецца агонь змаганьня за палітвязьняў, які сагравае тых, хто застаецца ў турмах, а астатнім дае надзею на хуткае спыненьне гэтай ганебнай зьявы.

C74D8043-16C8-4BDE-A3FB-A5B5B0E99ED5_w640_r1_s

«Мэта нашага сёньняшняга форуму — гэта абудзіць у беларусаў памяць пра палітвязьняў, якія цяпер у турмах, і пра тых, каго з намі ўжо няма — пра зьніклых і загінулых. І даць беларусам зразумець, што палітвязьнем можа стаць кожны з нас. Цяпер мы вольна ходзім па вуліцах, але ў любы момант можам апынуцца за кратамі, страціць здароўе, а то і жыцьцё», — сказаў на адкрыцьці форуму былы палітвязень Павал Севярынец, які двойчы адбываў «хімію» і шмат дзён правёў у турмах на Валадарцы, Акрэсьціна і ў «амэрыканцы».

Цяпер у Беларусі, паводле праваабаронцаў, палітвязьнямі лічацца 7 чалавек. Гэта Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў.

82A57342-6A08-4FD9-B8DD-BC3E7F3731AF_w640_r1_s_cx1_cy11_cw99

Прысуд Юрыю Рубцову яшчэ не ўступіў у сілу, але ўдзельнікі форуму пагадзіліся, што Рубцова таксама варта лічыць палітвязьнем. Як і Андрэя Бандарэнку, адносна якога вырашана дамагацца перагляду крымінальнай справы. Таксама да ліку палітвязьняў, на думку ўдзельнікаў форуму, трэба тэрмінова дадаць грамадзкіх актывістаў Паўла Вінаградава, Максіма Вінярскага і Ільлю Дабратвора, якія сталі ахвярамі новай практыкі беларускага рэжыму — адвольных затрыманьняў і беспадстаўных арыштаў у сувязі з пэўнымі палітычнымі падзеямі.

Паўлу Вінаградаву міліцыянты наўпрост пагражалі лёсам зьніклага Зьмітра Завадзкага, а таксама яму пагражае прымусовае лячэньне ад прыдуманага алькагалізму, нагадаў бацька Вінаградава Юры Вінаградаў.

Паводле актывіста «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева, акцыям салідарнасьці з палітвязьнямі не хапае масавасьці і трываласьці:

«Што робіць улада? Аднойчы, калі Павал Вінаградаў рабіў акцыю сустрэчы вязьняў Акрэсьціна, яна схапіла шмат людзей, некага зноў адправілі на суткі. І наступным разам прыйшло ўсяго 2 чалавекі. Але згадаем, у чым была сіла Майдану? У тым, што калі людзей пабілі, на наступны дзень прыйшлі тысячы. Вось у чым быў момант праўды!»

-1

Удзельнікі форуму пералічылі формы мерапрыемстваў салідарнасьці, якія магчыма рабіць нават ва ўмовах такой дыктатуры, як беларуская, і пры яўнай пасіўнасьці значнай часткі насельніцтва. Гэта лісты салідарнасьці палітвязьням, канцэрты музыкаў, маратоны па зборы сродкаў на дапамогу, у тым ліку сем’ям палітвязьняў.

Гісторык Зьміцер Дрозд прапанаваў зьбіраць усе дакумэнты, якія тычацца палітычных спраў. Яны абавязкова прыдадуцца на будучых працэсах над тымі, хто адказны за цяперашнія рэпрэсіі, прагназуе былы палітвязень.

Форум «Палітвязьні Беларусі» заклікаў кіраўніцтва Эўразьвязу працягваць патрабаваць ад беларускага рэжыму тэрмінова вызваліць усіх палітвязьняў. «Мы лічым, што беспакаранасьць і непрынцыповасьць эўрапейскіх чыноўнікаў прыводзяць да ўзмацненьня рэпрэсіяў і зьяўленьня новых палітвязьняў», — гаворыцца ў заяве, прынятай форумам «Палітвязьні Беларусі».

10174847_818511008201109_1511611298508312720_n

На форуме выступіў першы дарадца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Рудольф Рышар, які пракамэнтаваў прэтэнзіі на адрас кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры. Ён паўтарыў, што Майра Мора, калі ўдзельнічала ў тэледэбатах, заклікала беларусаў падтрымліваць Лукашэнку ў змаганьні за мір ва Ўкраіне. Што да пазыцыі Эўразьвязу адносна праблемы палітвязьняў у Беларусі, то, паводле Рудольфа Рышара, яна застаецца нязьменнай:

«Пазыцыя Эўразьвязу адносна пытаньня палітвязьняў не зьмяняецца. Для нас гэта прынцыповае пытаньне ў межах адносін зь Беларусьсю. Як вядома, мы спрабуем гэта вырашыць, ёсьць палітыка санкцыяў, яна не зьмянілася. Зараз будзе чарговы гадавы перагляд гэтага пытаньня, і Эўразьвяз зноў будзе глядзець, як ідзе працэс».

«Радые Свабода»

Фотаздымкi: «Радые Свабода»  i Яраслау Бернiковiч

 

 

16 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі