Андрусь Архіпенка: «Бабруйскі райвыканкам прызвычаіўся да фармалізму, але мы можам павярнуць уладу да людзей»
Андрусь Архіпенка — прэтэндэнт ад «Гавары праўду» у Бабруйскі гарадскі савет. Ён намагаецца стварэння мемарыяла Алеся Адамовіча ў вёсцы Глуша пад Бабруйскам. І падрыхтваў макет сквера з помнікам вядомаму пісьменніку.
— Вось і гатовы чарнавы макет, як павінен выглядаць сквер у Глушы, у якім я дабіваюсь усталяванне бюста ці помніка Алесю Адамовічу. Дзякуй дызайнеру Яўгену Лісаю за макет. Дарэчы, дачка Алеся Адамовіча таксама падтрымала нас. З гэтым праектам я пайду ў райвыканкам, там буду казаць і пра музей. Усе будзе дарабляцца і ўзгадняцца, канчатковы варыянт будзе выглядаць, хутчэй за ўсё, крыху інакш. Калі падтрымкі райвыканкаму будзе недастаткова, звярнуся ў аблвыканкам.
Андрусь дадае:
— Адна справа — адкрыць рахунак і чакаць, калі грошы самі паступяць. Гэта як чакаць з мора пагоды. Другая справа — казаць пра неабходнасць помніка і музея пастаяна. На жаль, Бабруйскі райвыканкам прызвычаіўся да фармалізму, але мы, неабыякавыя грамадзяне, можам павярнуць уладу да людзей. І калі ў мясцовай улады ёсць прапановы, як павінен выглядаць мемарыял Алеся Адамовіча, я гатовы абмеркаваць гэта.
www.zapraudu.info
17 января 2018
Теги: Адамович, Андрусь Архипенко, литература, музей, памятник, память, Бобруйск
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.