+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Андрусь Архіпенка: «Міністэрства культуры дало згоду на помнік Алесю Адамовічу»

Сябра «Гавары праўду», які збіраў подпісы за ўсталяванне бюста пісьменніка ў Глушы, атрымаў адказ з Мінкульта з узгадненнем ідэі.

Ён дасылаў у Міністэрства зварот і больш шасцісот подпісаў за помнік.

«Міністэрства культуры сумесна з ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэмііі навук Беларусі» разгледзела пытанне магчымасці ўсталявання бюста беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу на радзіме творца за кошт сродкаў грамадзян. Інфармуем, што Міністэрства культуры ўзгадніла стварэнне і ўстаноўку бюста пісьменніку ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Ліст аб узгадненні накіраваны ў адрас Бабруйскага райвыканкама» – гаворыцца ў адказе за подпісам першага намесніка Міністра культуры Ірыны Дрыга.

Далей, згодна з папярэднім адказам ад намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча, трэба прадставіць у аблвыканкам разам з узгадненнем Мінкульта абгрунтаванне неабходнасці стварэння і ўсталявання бюста і пералік крыніц і памер фінансавання праекта.

Макет бюста пісьменніка цяпер дапрацоўвае скульптар Уладзімір Мелехаў.

Як толькі прыйдзе ўзгадненне з аблвыканкама, Андрусь распачне збор сродкаў на бюст з дапамогай краудфандынгу.

Кампанію па зборы подпісаў за ўсталяванне помніка Алесю Адамовічу Андрусь Архіпенка распачаў напрыканцы студзеня бягучага года, напярэдадні 24-й гадавіны са дня смерці пісьменніка. Сябра «Гавары праўду» выйшаў з падпіснымі лістамі на вуліцы Бабруйска, каб нагадаць жыхарам горада пра славутага земляка і прапанаваць падтрымаць ініцыятыву па ўсталяванні помніка пісьменніку ў ягонай роднай Глушы.

Адначасова была адкрытая анлайн-петыцыя, якую падпісаў 331 чалавек.

Разам з усталяваннем бюста Андрусь вырашыў зрабіць у Глушы «Прыпынак Алеся Адамовіча», перарабіўшы звычайны аўтобусны прыпынак у арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку.

Вакол ідэі стварылася ініцыятыўная група з аднайменнай назвай «Прыпынак Алеся Адамовіча», якая зараз рыхтуе конкурс праектаў па стварэнні тэматычнага арт-аб’екта.

Як распавёў Андрусь Архіпенка, бабруйскі райвыканкам прыхільна паставіўся да ідэі прыпынка і абяцаў інфармацыйную падтрымку.

«Бабруйскі кур’ер»

12 апреля 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі