+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

АПОШНІЯ САДЫ МІНСКА. Хто іх знішчае і хто абараняе

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Юрый Салодкі і жыхары мікрараёна Курасоўшчына ў горадзе Мінску сустрэлі з галоўным лекарам дзіцячай бальніцы Людмілай Казачковай, на тэрыторыі якой плануецца высечы сад і забудаваць яго трыма гмахамі.

Пасля адбылася сустрэча з дэпутатам Мінгарсавета па Курасоўшчынскай выбарчай акругзе Мірончыкам Міхаілам Уладзіміравічам.

Сустрэчы аказаліся зусім розныя. Калі галоўны лекар дзіцячай бальніцы амаль з парога заявіла, што яна не толькі не супраць, але нават за будаўніцтва дамоў на тэрыторыі фруктовага сада (а дакладней замест сада!), тады як спадар Мірончык выказаў сваю падтрымку грамадзянам, якія выступаюць супраць ушчыльнення, паабяцаў адправіць дэпутатскія запыты ў розныя органы наконт прапанаванага праэкта, і для аператыўнасці ў бліжэйшыя дзень-два звяжацца з кіраўнікамі раёна, каб высвятліць абставіны. Нават абяцаў прыйсці на сустрэчу з мясцовымі жыхарамі, калі дазволіць ягоны працоўны графік.

Спадарыня Казачкова абгрунтавала свае жаданне знішчыць фруктовы сад тым, што “надоели алкашы и молодежь с пивом в саду”. На маю прапанову звяртацца ў міліцыю па дапамогу, кажа, што звярталася неаднаразова, але міліцыя не рэагуе.

Такім чынам, галоўны лекар бальніцы вырашыла, каб не пілі, знішчым сад. Але самы цудоўны адказ быў на заўвагу, што новыя дамы будуць вельмі блізка да аддзялення, у якім ляжаць матулі з немаўлятамі: “Нічога дрэннага, затое дамы прыкрыюць сонейка і ў пакоях не будзе спякотна!” Аб чым можна яшчэ казаць? Здаецца, спадарыня Казачкова наўпрост спрабуе апраўдаць свае бяздзеянне і свой страх перад вышэйшым кіраўніцтвам, і нават неаднаразова паўтарала: “Як казаў прэзідэнт…”

Спадар Мірончык пакінуў нумар свайго тэлефону і мы дамовіліся стэлефанавацца ў бліжэйшыя дні, тады ен зможа больш грунтоўна размаўляць па тэме.

Кампанія “Гавары праўду” і надалей будзе кантраляваць сітуацыю і дапамагаць грамадзянам у абароне іх правоў і законных інтарэсаў.

zapraudu.info

20 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета