+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Апошняе папярэджанне Някляеву

Сення а 12-й гадзіне былы кандыдат у прэзідэнты, лідар грамадянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцію Ленінскага РУУС з нагоды парушэння ім рэжыму адбыцця пакарання.

Гэты выклік напрамую звязаны з тым, што палітык браў удзел у саміце “Усходняга партнэрства”, які праходзіў у Варшаве. Нагадаем, што 9 верасня на Някляева былі накладзены дадатковыя абмежаванні свабоды: абавязковае знаходжанне дома з 20-00 да 6-00, забарона на паездкі за межы горада.

Не гледзячы на розныя домыслы, якіх за шмат з’явілася ў апошні час у інтэрнеце, Уладзімір Някляеў вярнуўся з-за мяжы і наведаў інспекцыю. Вось што ён адразу ж сказаў пасля атрымання чарговага папярэджання для сайта zapraudu.info:

— Я даў прадстаўнікам міліцыі такія тлумачэнні, што не лічу суд, які адбыўся 20 траўня бягучага года, справядлівым, не лічу сябе вінаватым. А таму з 27 па 30 верасня браў удзел у саміце “Усходняга партнэрства”, да ўдзелу ў якім мяне запрасіў урад Польшчы. Бо гэтая падзея, на маю думку, вельмі важная для Беларусі, для ўсяго нашага народа. І ў той час, калі афіцыйная ўлада па нейкіх прычынах адмаўляецца браць удзел у мерапрыемствах еўрапейскага ўзроўню, то я лічыў сваім абавязкам данесці пазіцыю значнай часткі беларускай грамадскай супольнасці да еўрапейскіх партнёраў. Зараз мне было вынесена апошняе папярэджанне: згодна з артыкулам 181 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, інспекцыя мае права звярнуцца ў суд з хадайніцтвам аб адмене адтэрміноўкі выканання пакарання. Такім чынам я магу зноў апынуцца за кратамі. Але, калі абставіны будуць патрабаваць маей прысутнасці на сустрэчах такого ўзроўню, як “Усходняя партнэрства”, я, зразумела, буду выкарыстоўвываць “апошні патрон” дзеля Беларусі і яё народа.

Юрый Ганчар, zapraudu.info

3 октября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета