+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Апытанне менчукоў пра давер уладам (відэа)

Час ідзе, а патрабаванні кіраўніка краіны не мяняюцца. Аляксандр Лукашэнка шматкроць казаў, што рост прыбыткаў насельніцтва мусіць апераджаць рост тарыфаў.

Але гэтым разам невыкананне распараджэнняў каштавала пасады першаму намесніку міністра энергетыкі. Галовы паляцелі пасля ўчорашняй нарады з энергетыкамі, якіх прэзідэнт назваў бандай і мафіяй, што стварыла дзяржаву ў дзяржаве. Аднак чаго болей у гэтай крытыцы: спробы навесці парадак ці папулізму?

Добры цар і кепскія баяры. Традыцыйны вобраз кіраўніка Беларусі ды ягоных чыноўнікаў. Ударам кулака па стале і жорсткім загадам спыняецца рост коштаў, выкрываецца і абезгалоўліваецца “мафія” ў міністэрствах. Але ці дастаткова ўмяшання кіраўніка краіны ў справы Мінэнерга, ці пачнуць зніжацца тарыфы? Апытаныя “Аб’ектывам” менчукі ў гучныя заявы ўжо не вераць.

Крыніца: тэлеканал БелСАТ

18 апреля 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета