+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Аштрафавалі, так і не запрасіў у суд

Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Магілёўскай вобласці Аксана Самуйлава атрымала ў судзе Магілёўскага раёна штраф у памеры 25 базавых велічынь (875 тысяч рублёў).

Пастанову аб пакаранні штрафам «за незаконнае распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» вынес суддзя Іглікаў. Саму Аксану Самуйлаву на судовы працэс ніхто так і не запрасіў, ён прахадзіў без прысутнасці актывісткі.

– Я ўсё ж спадзявалась, што мне перададуць позву і запросяць прысутнічаць пры разглядзе справы, – кажа Аксана Самуйлава. – Аднак суду мая прысутнасць на працэсе не спатрэбілась, суддзя Іглікаў разгледзеў справу і вынес пакаранне, нават не выслухаўшы мае тлумачэнні. У пастанове шмат недарэчнасцей, у прыватнасці, гаворыцца, што я «перавозіла без якой-небуць дакументацыі друкаваную прадукцыю з мэтай распаўсюду» і таксама што я «была спынена каля вёскі Красніца з мэтай распаўсюджвання друкаванай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі». Але ж я ніякую друкаваную прадукцыю не распаўсюджвала, толькі перавозіла. Буду кансультавацца з юрыстамі і праваабаронцамі, магчыма, што буду гэту пастанову абскарджваць.

Нагадаем, што 3 верасня аўтамабіль Аксаны Самуйлавай быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Магілёўскім раёне. Яны спынілі аўтамабіль, які рухаўся па трасе Бабруйск-Магілёў, спаслаўшыся на тое, што падобны аўтамабіль праходзіць у арыентоўцы, як зрабіўшы ДТЗ з смяротным зыходам. Машына была накіраваная ў РАУС Магілёўскага раёна, дзе супрацоўнікі ДАІ перадалі аўтамабіль Аксаны Самуйлавай міліцыянерам з райаддзела. Супрацоўнікі РАУС абшукалі машыну і знаўшлі ў багажніку друкаваную прадукцыю кампаніі «Гавары праўду», якая была канфіскавана пасля пераліку. Перад гэтым супрацоўнікі ДАІ наклалі на Аксану Самуйлаву штраф у памеры 0,5 базавай велічыні за непройдзены своечасова тэхагляд аўтамабіля.

Іван Барысаў

6 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета