+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Аўстралійскага тэлежурналіста затрымалі ў аэрапорце «Мінск-2»

Журналіст збіраўся выехаць з краіны пасля падрыхтоўкі тут рэпартажу. Паводле папярэдніх звестак, у яго забралі апаратуру і носьбіты інфармацыі.

Амас Робертс – прадстаўнік аўстралійскага тэлеканала SBS, які меў афіцыйную акрэдытацыю пры беларускім МЗС (папярэдняя інфармацыя) і працаваў тут на працягу тыдня.

Пра інцыдэнт паведамілі прэс-службе ГА “БАЖ” беларускія калегі затрыманага, з якім ён скантактаваўся.

Па іх звестках, праблемы з выездам узніклі ў журналіста на мытні. У яго з сабой тэлекамера, камп’ютар, карткі памяці і іншыя носьбіты інфармацыі.

Ва ўпраўленні аэрапорту па пытаннях уезду замежных грамадзян ГА «БАЖ» адказалі, што інфармацыяй не валодаюць, і накіравалі ў памежныя службы. У памежнай службе сказалі, што не ведаюць нічога пра затрыманне, і накіравалі ў мытныя органы. Аператыўны дзяжурны мытні «Мінск-2» таксама нічога не ведаў, але абяцаў у хуткім часе высветліць.

15.00.Тэлефон журналіста не адказвае. Але з ГА «БАЖ» звязаліся аўстралійскія калегі затрыманага, якія мелі з ім кантакт. Яны пацвердзілі, што ў яго забралі абсталяванне. У аэрапорт найбліжэйшым часам маюць скіравацца прадстаўнікі журналісцкай арганізацыі для высвятлення абставін.

Крыніца: сайт БАЖ

21 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам