+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бабруйск: «Гавары праўду» зрабіла падарунак бабулі палітвязня

Бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” падаравалі бабулі палітвязня Яўгенія Васьковіча паўгадавую падпіску на газету “Наша ніва”.

– Ад імя кампаніі “Гавары праўду” мы падаравалі Тамары Ўладзіміраўне Васьковіч паўгадавую падпіску на яе любімую газету “Наша ніва”, – распавядае актывістка кампаніі “Гавары праўду” Вольга Піманава. – Яна вельмі любіць чытаць гэту газету, бо яна шмат увагі надае тэме беларускіх палітвязняў. Раней мы ўжо падпісвалі Тамару Ўладзіміраўну на “Нашу ніву”, зараз працягнулі падпіску, каб дапамагчы хоць нейкім чынам і падтрымаць гэту мужную жанчыну.

Бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” рэгулярна дасылаюць лісты і паштоўкі беларускім палітвязням, аднак адказы, нажаль, атрымліваюць не ад усіх.

– Мы добра ведаем, што да некаторых палітвязняў нашы лісты не даходзяць, аднак працягваем іх падтрымліваць, – кажа Вольга Піманава. – Зараз проста будзем дасылаць заказныя лісты, можа тады палітвязні здолеюць іх прачытаць.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

22 июня 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам