+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Бабруйскія актывісты «Гавары праўду» адсвяткавалі Купалле

Бабруйскія актывісты дэмакратычных арганізацый 6 ліпеня арганізавалі сумеснае святкаванне традыцыйнага беларускага народнага свята Купалля. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі мясцовыя сябры “Гавары праўду”.

– Свята атрымалась вельмі вясёлым і добрым, – распавядае бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду” Вольга Піманава. – Мы распрацавалі адмысловы сцэнарый яго правядзення з выкарыстаннем наробных абрадаў і традыцый. Удзельнічалі ў святкаванні Купалля каля дваццаці чалавек, прысутнічалі таксама і дзеці нашых актывістаў. Было арганізавана цэлы шэраг разнастайных конкурсаў і віктарын, іх пераможцы атрымалі падарункі ад кампаніі “Гавары праўду” – кнігі Ўладзіміра Некляева, дыскі з запісамі песняў на яго вершы. Палілі вогнішча, скакалі праз яго, каб ачысціцца ад усяго дрэннага, шукалі папараць-кветку, пускалі вянкі са свечкамі па Беразіне і загадвалі добрыя пажаданні. Карацей, свята атрымалась, яно спадабалась усім прысутным.

Па словах Вольгі Піманавай, бабруйскія актывісты “Гавары праўду” плануюць зрабіць традыцыйным сумеснае святкаванне Купалля і іншых народных святаў.

– Усе ўдзельнікі свята ў адзін голас казалі, што патрэбна рэгулярна рабіць вось такія добрыя мерапрыемствы. Яны аб’ядноўваюць людзей, дазваляюць у нефармальнай атмасферы абмеркаваць хвалюючыя пытанні. Мы плануем зрабіць вось такія сумесныя мерапрыемствы традыцыйнымі, – кажа Вольга Піманава.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

9 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета