+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бабруйскія актывісты “Гавары праўду” даслалі палітвязням віншаванні з Вялікаднём (фоты)

Бабруйскія актывісты «Гавары праўду» працягваюць маральна падтрымліваць палітвязняў, дасылаючы ім лісты і паштоўкі са словамі салідарнасці і падтрымкі.

– Пра гэта вельмі клапацілася наша актывістка Валянціна Глухава, якая хоча, каб напярэдадні святога Вялікадня ўсе палітвязні атрымалі ад нас цёплыя словы падтрымкі, – распавядае Вольга Піманава. – Мы адчуваем, што палітвязням патрэбна наша падтрымка, пра гэта яны пастаянна пішуць у сваіх лістах у адказ. Вось учора я якраз атрымала два такіх лісты ад палітвязняў Паўла Севярынца і Мікалая Аўтуховіча. Гэтыя мужныя людзі выказваюць падзяку за добрыя словы і падтрымку. Нас вельмі ўсхваляваў ліст Аўтуховіча, у якім ён піша: «Благодаря вам, неравнодушным людям, в нас и жива надежда, что нация еще жива, что шансы все изменить еще есть».  Мікалай з болем піша, што, на жаль, масавай салідарнасці сярод беларусаў не назіраецца, прыводзячы прыклад з Сяргеем Каваленкам, які ахвяруе сваім здароўем і жыццём, каб абудзіць народ. «Люди боятся открыть глаза, боятся даже показать, что они зрячи. Власти добились молчаливого согласия на любой беспредел. Люди не понимают, что лучше сейчас сказать «нет», нежели когда в беде окажутся их родные и близкие… Но пока будут несогласные, пока будут неравнодушные – надежда будет жить», – піша Мікалай Аўтуховіч.

Бабруйскіх актывістаў «Гавары праўду»  хвалюе тое, што лісты ў адказ прыходзяць не ад усіх палітвязняў. Яны збіраюцца рэгулярна дасылаць ім лісты і паштоўкі, каб выказаць сваю салідарнасць і клопат.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

5 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Обсуждаем послание Президента. Андрей Дмитриев на ОНТ

Подписаться на рассылку