+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бабруйскія актывісты «Гавары праўду» падтрымалі Алеся Бяляцкага

У Бабруйску прайшла акцыя салідарнасці з беларускім палітвязнем Алесем Бяляцкім, які адбывае пакаранне ў мясцовай выпраўленчай калоніі  № 2.

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” раніцай 20 траўня развесілі ў найбольш людных месцах горада ўлёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”

– Мы развесілі некалькі дзесяткаў улётак “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” у розных раёнах горада, – распавядае адна з бабруйскіх актывістак кампаніі “Гавары праўду”. – Такім чынам мы хацелі прыцягнуць увагу бабруйчан да таго факту, што менавіта ў нашым горадзе адбывае пакаранне па надуманаму абвінавачванню кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Улёткі вывешвалі на дошках аб’яў, слупах, прыпынках грамадскага транспарта і г.д. Некалькі ўлётак змаглі размясціць нават на сцяне ПК № 2, дзе адбывае пакаранне Алесь Бяляцкі. Шмат людзей зацікавілісь улёткамі, акцыя атрымалась рэзананснай.

Бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” плануюць працягваць інфармацыйныя акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

21 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам