+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бабруйскія актывісты “Гавары праўду” прынялі ўдзел у арганізацыі вечарыны, прысвечанай Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій

Бабруйскія актывісты “Гавары праўду” прынялі ўдзел у арганізацыі вечарыны, прысвечанай Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Вечарам 29 кастрычніка ў Бабруйску адбылась вечарына, прысвечанаю Дню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні вечарыны прынялі бабруйскія актывісты “Гавары праўду”.

Вечарам 29 кастрычніка на бабруйскім офісе АГП сабралась больш за пяцьдзесяі чалавек, каб адзначыць Дзень ахвяр палітычных рэпрэсій, — распавядае актывістка “Гавары праўду” Вольга Піманава. – Удзельнічалі ў падрыхтоўцы мерапрыемства прадстаўнікі ўсіх дэмакратычных арганізацый горада, у тым ліку і кампаніі “Гавары праўду”, сцэнар правядзення мерапрыемства рыхавала я. Спачатку мы ўсклалі кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій, ну а вечарам адбылась непасрэдна сама памятная вечарына, якая была тэматычна падзелена на чатыры часткі. Прагучаў расповяд аб палітычных рэпрэсіях сталінскіх часоў, затым было падрабязна расказана пра тое, як адбывалісь палітычныя рэпрэсіі ў нашым горадзе. Асобая ўвага была нададзена расказу аб рэпрэсаваных бабруйскіх святарах, а таксама аб рэпрэсаваных беларускіх пісьменніках, чый лёс быў звязаны з нашым горадам.

Па прапанове актывістаў “Гавары праўду” быў распачаты збор подпісаў пад калектыўным зваротам да старшыні Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава з просьбай увекавечыць памяць пісьменнікаў Барыса Міхайлавіча Мікуліча і Сяргея Іванавіча Грахоўскага ў назвах вуліц горада. Многія з прысутных адразу ж падпісалісь пад зваротам. Таксама былі зачытаныя лісты Барыса Мікуліча з ссылкі на радзіму, прагучалі вершы Сяргея Грахоўскага. Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка распавёў пра Ганну Бокач і гвалтам зачынены музей ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, які стварала гэта мужная жанчына. Напрыканцы сустрэчы выступілі сваякі ахвяр палітычных рэпрэсій сталінскіх часоў, пасля ўзяла слова і бабуля сучаснага беларускага палітвязня з Бабруйска Яўгенія Васьковіча.

Па словах Вольгі Піманавай, бліжэйшымі днямі бабруйскія актывісты “Гавары праўду” працягнуць збор подпісаў пад зваротам у гарвыканкам з просьбай надаць назвы вуліцам горада ў памяць рэпрэсаваных пісьменнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага.

Ідэю выступіць з такой ініцыятывай бабруйскім актывісткам “Гавары праўду” падказаў у сваім лісце беларускі палітвязень, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі № 2.

Нагадаем, што 2012 год аб’яўлены ў Беларусі Годам кнігі.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

 

30 октября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі