+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бабруйскія актывісты «Гавары праўду» ўзялі ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі

Бабруйскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» сумесна з прадстаўнікамі іншых дэмакратычных арганізацый горада напісалі і даслалі паштоўкі салідарнасці беларускім палітвязням.

«Мы даслалі ім адмысловыя паштоўкі з найлепшымі пажаданнямі. Гэтыя паштоўкі былі выдадзены пры дапамозе Праваабарончага цэнтра “Вясна”, — кажа каардынатар “Гавары праўду” па горадзе Бабруйску Алена Мядзведзева. – Наогул, мы пастаянна падтрымліваем палітвязняў з дапамогай лістоў і паштовак салідарнасці.

Акрамя таго, актывісты “Вясны” падалі заяўку на правядзенне пікету салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Бабруйску 4 жніўня. Менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе арыштавалі кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага, які зараз адбывае пакаранне ў Бабруйскай выпраўленчай калоніі №2. Калі мясцовыя ўлады дазволяць правядзенне пікету, актывісты “Гавары праўду” абавязкова возьмуць у ім удзел, каб выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі».

Ірына БЯГАНКІНА

 

31 июля 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ