+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бабруйскія актывісты “Гавары праўду” ўзялі ўдзел у святкаванні Дня волі

У Бабруйску ў офісе Рады дэмакратычных сіл горада адбылася святочная вечарына з нагоды Дня волі.

Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства прынялі бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду”.

– Асноўную нагрузку па падрыхтоўцы да мерапрыемства ўзялі на сябе нашы мясцовыя сацыял-дэмакраты, аднак і мы дапамагалі, чым маглі, – кажа актывістка “Гавары праўду” Вольга Піманава. – І, трэба сказаць, вечар атрымаўся проста цудоўным. Станіслаў Кавалеўскі вельмі цікава распавёў аб гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, пасля мы паглядзелі фільм пра аднаго з беларускіх герояў тых часоў генерала Булак-Булаховіча. Я правяла тры віктарыны па адказу на пытанні па гісторыі БНР, усе прысутныя прынялі вельмі актыўны ўдзел. Ад імя кампаніі “Гавары праўду” пераможцам мы ўручылі падарункі: кнігі і дыскі з песнямі на вершы нашага лідара Уладзіміра Някляева. Завершыў мерапрыемства салодкі стол.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

24 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі