+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Баранавічы: Актывісты «Гавары праўду» правялі круглы стол на тэму гарадскога бюджэта

Актывісты “Гавары праўду” горада Баранавічы правялі круглы стол па абмяркаваньню бюджэта горада.

Вось як пракментавала гэта мерапрыемства адна з удзельніц круглага стала:

Сярэдні заробак за 2013 мусіць падвысіцца на 463 000 беларускіх рублёў.
Інвэстыціі заплянаваны 22 мільёна долараў ЗША, у 2012 годзе было 1,3 млн$, цікава, як гэта будзе адбывацца.

Будоўля: стадыён для хакея на траве, палац водных відаў спорту, рэканструкцыя Дома фізкультуры, водазабор Шчара-2, туалет у маладым парку, дзіцячы садок на 240 месцаў у Бараўках, аб’яздная дарога Баранавічы-Ляхавічы, 100 тыс м2 жыльля на 400 млрд інвэстыцій.

Медыцына: капрэмонт хірургічнага корпусу і радзільнага аддзяленьня і закупіць нарэшце МР-тамограф, які зламаўся больш паўгады таму і людзі змушаны ездзіць у Менск ці Берасьце на дасьледаваньне.

Плянаў — грамадзьдзё! Як зьбіраецца горад гэта ўсё адужаць вельмі цікава. Пры агульных даходах 1 215 766 680,7, значная частка бюджэту уходзіць на аплату запазычанасьцяў — 7 568 млн . Наш горад жыве у крэдыт? Пытаньне да дэпутатаў.

zapraudu.info

24 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета