+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Баранавічы: пасля подпісаў «Гавары праўду» ўлады заняліся добраўпарадкаваннем вуліцы

Цягам гэтага году актывісты «Гавары праўду» зьбіралі подпісы за рамонт вуліц у цэнтры горада, рамонт ходнікаў, добраўпарадкаванне двароў. Больш за ўсё мы сабралі подпісаў за рамонт вуліцы Царука, як найбольш жахлівай і пры тым цэнтральнай вуліцы.

Нарэшце гарадскія ўлады заняліся добраўпарадкаваннем. Магчыма, пасля нашых подпісаў, магчыма пасля «вялікага пэндаля», атрыманага на дзяржаўным тэлеканале з нагоды самыга горшага стану дарог у рэспубліцы. Атрымалі грошы і план працы настолькі вялікі, што асфальт прыйшлось замаўляць у Гарадзенскай вобласці. У нашай не знайшлося такога буйнога падрадчыка.

Асфальт паклалі. Дайшла чарга і да вуліцы Царука. Паглядзіце, якая прагожая! Прынамсі да маразоў можна ездзіць і хадзіць з камфортам! А рэшткі асфальту кладуць перад будынкам райвыканкама. Прыемна ўсведамляць, што ёсць і твой унёсак у прыгажосць і камфорт у родным горадзе!

zapraudu.info

14 сентября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета