+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Белаазёрск: ідзе актыўная праца па добраўпарадкаванні горада

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін і Валянцін Лазарэнкаў, да якіх гараджане звярталіся ў мінулыя гады са скаргамі на тое, што не выконваюцца абяцанні па ўпарадкаванні горада, лічаць, што новы мэр горада Ўладзімір Пракапчук справіўся на 70 %.

—  Калі раней план адзін, а дамы рамантуюцца іншыя – дзе чыноўнікі жывуць, – заўсёды было незадавальненне сярод грамадзян. Сёння грамадзяне такіх пытанняў не ставяць.

У сваю чаргу, старшыня гарвыканкама стараецца засвоіць немалыя сумы, выдзеленыя на ўпарадкаванне горада. Кажа Уладзімір Пракапчук:

—  У раёне 6-га дзіцячага садка плануецца ўкласці больш за мільярд рублёў.  Таксама гэта праспект Міра і вуліца Леніна. Вось на іх упарадкаванне выдзелены гэтыя грошы. Піянерская 5 – якая гэта прыгажосць цяпер! Я хачу сказаць, што ў гэтым годзе ў горадзе многае зрабілі і яшчэ шмат будзе зроблена.

Нягледзячы на гэта, песіянер з вуліцы Леніна 15 лічыць, што рамонт робіцца недастаткова добра. Але актывісты «Гавары праўду» ўпэўнены, што праца па ўпарадкаванні працягнецца.

«Беларускае Радыё Рацыя»

22 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета