+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Белаазёрск: улады пачалі рамантаваць дарогі

Дарогі ў мікрараёне сярэдняй школы № 3 горада Белаазёрска пачалі рамантаваць. Праз 2 гады ўлада нарэшце пачула людзей, якія звярталіся да яе з адпаведнай просьбай, – дарогі не рамантаваліся больш за 30 гадоў. Арганізатарамі звароту выступілі актывісты кампаніі “Гавары праўду” і мясцовыя сацыял-дэмакраты. Кажа адзін з актывістаў Валянцін Лазарэнкаў:

— Было сабрана больш за 136 подпісаў грамадзянаў, якія звярталіся да ўлады, каб паскорыць вырашэння гэтых праблем. Сёння гэтыя грамадзяне ўжо пазнаюць на вуліцы Ігара Леўчанку, хто збіраў гэтыя подпісы, і кажуць яму “дзякуй”, бо „ёсць надзея на тое, што за 30 гадоў было не зробленае, з вашай дапамогай будзе вырашана”. Калі яшчэ ў мінулым годзе яны сабралі подпісы і нічога не пачалося, яны махнулі рукой і сказалі, што мы так ужо збіраем гадоў 10.

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што гэтаму паспрыяла змена гарадской ўлады. Зараз у Белаазёрску новы мэр Уладзімір Пракапчук, які ахвотна ідзе на кантакт з актывістамі і жыхарамі, каб абмеркаваць праблемы горада і магчымасці іх вырашэння.

thumbs_DSC4213thumbs_DSC4217

«Беларускае Радыё Рацыя»

30 сентября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі